Вы тут

Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя


У суботу ўначы будзе без ападкаў, падмарозіць.


Фота: pixabay.com

Тэмпература паветра ноччу панізіцца да нуля - мінус 6 градусаў, на асобных участках дарог можа ўтварыцца галалёдзіца. Днём атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора, абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўдзень складзе 2-9 цяпла.

У нядзелю ўначы захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, удзень на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіцца вобласць павышанага ціску. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём будзе плюс 2-8 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е будуць фарміраваць у асноўным атмасферныя франты. Захаваецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак і аўторак, 27-28 сакавіка, пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. Днём - 4-11 цяпла, па захадзе паветра прагрэецца да 12-14 градусаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.