Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дакладчыкам па Беларусі ад ПАСЕ


Дыялог паміж нашай дзяржавай і Саветам Еўропы ідзе з 1992 года. Былі часы, калі кантакты амаль прыпыняліся, але сёння дыялог развіваецца не толькі паступова і актыўна, але і раўнапраўна. Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дакладчыкам па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні.


— Перш за ўсё хачу вам падзякаваць за тое, што вы разабраліся ў сітуацыі ў Беларусі і настроены на тое, каб у любым працэсе быў пазітыў, — сказаў Прэзідэнт, вітаючы госця. — Такіх палітыкаў сёння мала, кожны пераследуе нейкія мэты, але вы пераследуеце высакародныя мэты. Вы садзейнічаеце збліжэнню пазіцый нават самых антаганістычных сіл. Нягледзячы на рознагалоссі па пэўных палітычных пытаннях, якія існуюць паміж намі і саюзам, усё-такі вы імкнуліся надаць нашым адносінам пэўную пазітыўную дынаміку. Вось за гэта я вам удзячны.

Трэба сказаць, што кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Італіі ў ПАСЕ, намеснік старшыні ПАСЕ Андрэа Рыгоні ўжо другі раз выступае дакладчыкам па Беларусі. Першая яго такая місія цягнулася з 2007 па 2009 год. Менавіта ў той перыяд з'явіліся перадумовы для паступовага «размарожвання» адносін нашай краіны і гэтай парламенцкай арганізацыі. Тады па выніках працы Андрэа Рыгоні падрыхтаваў даклад, у якім змяшчаўся прызыў аднавіць статус «спецыяльна запрошанага» для Нацыянальнага сходу Беларусі без ніякіх папярэдніх умоў. Другі раз італьянскі дэпутат заняў пост дакладчыка па Беларусі ў 2014 годзе, гэтая яго місія працягваецца і па сёння.

— Вельмі важна, што вы разумееце, у якой сітуацыі сёння знаходзіцца Беларусь і наколькі часам складана нават на прынцыпах развітой дэмакратыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі дзейнічаць, — адзначыў кіраўнік краіны. — Усё гэта не так проста. Мы часта кажам пра тое, што вы ва ўмовах цяперашняй палітычнай сістэмы жывяце ўжо, відаць, некалькі стагоддзяў. А мы яшчэ вельмі маладыя для таго, каб працаваць на вашым узроўні, — гэта па-першае. А па-другое, трэба разумець, што ў кожнай дзяржавы ёсць свая спецыфіка. Таму ўсялякія пытанні палітыкі, дыпламатыі, дэмакратыі трэба ўсё-такі пераламляць праз тую спецыфіку, у якой знаходзіцца тая ці іншая дзяржава, у тым ліку наша.

У той жа час сёння паміж Беларуссю і ПАСЕ ёсць дыялог.

— Мы па ўсіх пытаннях, якія ў вас выклікаюць трывогу, вядзём дыялог. Мы на сённяшні дзень не сядзім кожны за сваім плотам, а размаўляем. Гэта ўжо вялікая справа. У дыялогу, я думаю, нараджаецца ісціна, і з часам гэта ісціна будзе і ў нашых адносінах.

Андрэа Рыгоні падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць асабістай сустрэчы. Па словах дакладчыка, яна не толькі паказвае, што наша дзяржава адкрыта да дыялогу, але і сведчыць пра вельмі цёплае і пазітыўнае стаўленне Беларусі да працэсу развіцця адносін з Саветам Еўропы і Еўропай у цэлым.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дыялог трэба працягваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».