Вы тут

Прэзідэнт гарантуе: мір і спакой у краіне будзе захаваны


Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях гарантавання грамадскай бяспекі. Ключавая ідэя нарады — улада нічога і нікога не баіцца і здольная захаваць парадак у дзяржаве.


— Многа было разважанняў і размоў — рабіць гэтую нараду адкрытай, закрытай... Я прытрымліваюся аднаго пункту гледжання: мы нічога ні ад каго не павінны закрываць. Наколькі гэта магчыма, мы павінны сумленна, адкрыта абмяркоўваць тыя пытанні, якія хвалююць нашых людзей і, натуральна, не могуць не хваляваць нас. Вось увесь адказ на некаторыя перасцярогі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка на пачатку нарады.

Кіраўнік дзяржавы пракаментаваў сітуацыю, якая, як ён сам прызнаўся, ставіць яго ў няёмкае становішча, — калі напярэдадні пэўных падзей улады як быццам бы пачынаюць некага запалохваць. «Бачу, што ходзіць такая шалёная думка ў кагосьці. Я гэтым спадарам хачу сказаць, што ўлада сёння абсалютна нікога не баіцца. Асабліва што датычыцца Прэзідэнта. Мы праводзім сумленную, адкрытую палітыку», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Улада змагла зберагчы краіну, яе суверэнітэт, і гэта пра многае гаворыць.

— Мы не раскралі краіну, не расцягнулі яе на кавалкі, мы не раздалі ўласнасць, хоць сёй-той унутры і асабліва звонку марыць падзяліць тут сёе-тое. Мы праводзілі тую палітыку, якую абяцалі падчас прэзідэнцкіх выбараў. Тым не менш неяк непрыемна чуць, што мы некага пужаем, — прызнаўся Аляксандр Лукашэнка. — Я хачу сказаць, што мы нікога не пужаем і пужаць не будзем. Але мы будзем вельмі жорстка кіравацца выкананнем законаў і Канстытуцыі краіны. Мы нікому не закрываем рот, я ўжо казаў пра гэта, але крок улева, крок управа ад закона будзе самым жорсткім чынам перапыняцца.

Чаму? Беларусь — спакойная, утульная краіна з прыгожымі, чысценькімі гарадамі і вёскамі, дзе можна добра жыць і гадаваць дзяцей. Але захаванне ўсяго гэтага, і тых жа спакою, бяспекі ў прыватнасці, даецца няпроста, зазначыў кіраўнік дзяржавы і рэзюмаваў:

— Калі мы недзе парушым гэты парадак, заўтра будзе так, як у нашых суседзяў. Калі нехта хоча гэтага — а такія ёсць, няхай мізэр, але ёсць, — яны павінны разумець, што мы, нікога не запужваючы, заклічам іх да парадку.

Каментарыі ў тэму

Дэманструем еўрапейскасць

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар МАРЗАЛЮК:

— Калі едзеш з аэрапорта, можна ўбачыць такі білборд: ляціць чарада буслоў і напісана «парадак ва ўсім». Гэта тое, што характарызуе Беларусь. Самадысцыпліна і здольнасць рабіць нешта для сваёй краіны. Чысціня на вуліцах — гэта чысціня ў памкненнях. І гэта заслуга дзяржавы і інстытутаў, якія гэтым займаюцца. Ведаеце, як у дэ Сент-Экзюперы: прачнуўся зранку — прыбяры сваю планету. Дык вось, Беларусь заўсёды прыводзіць у парадак сваю частку планеты. Такім чынам мы дэманструем еўрапейскасць.

Іван Саверчанка, доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:

— У нас з даўніх часоў добрая традыцыя талерантнасці: людзі спакойна ставяцца да іншых людзей. Але для таго, каб праяўляць гэтую якасць, павінны быць адпаведныя бяспечныя ўмовы. І з гэтым у апошнія дваццаць гадоў, на мой погляд, дзяржава спраўляецца. Для выхавання культуры органаў бяспекі, праваабарончых органаў, міліцыі, пракуратуры таксама зроблена шмат. Я многіх з іх прадстаўнікоў ведаю, выступаю з лекцыямі перад імі. Сёння гэта адукаваныя, выхаваныя, культурныя людзі.

Тэракты, выбухі ў Еўропе дапамагаюць нам ацаніць гэтыя дасягненні. Навукоўцы з тых жа еўрапейскіх краін глядзяць на нас як на ўзор у гэтым плане. Бо калі захоўваецца спакой, тады ёсць і ўмовы для навуковага і творчага росту. Нядаўна гутарыў з нашымі маладымі людзьмі, абмяркоўвалі з імі сітуацыю ва Украіне, і хтосьці выказаў думку, што там не хапае такога парадку, як у нашай краіне. Не хапае таго чалавека, хто змог бы яго навесці.

Але пры ўсім станоўчым трэба спакойна ставіцца да крытыкі, бо не бывае ўсё ідэальна. Гэта датычыцца кожнай сферы жыцця: культуры, навукі, адукацыі. Усе мы разам павінны дбаць і пра іх, і пра бяспеку. Гэта мусіць быць агульны клопат беларусаў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».