Вы тут

Стартуе трэці сезон сацыяльна-адукацыйнага праекта «Мой бізнес»


Неўзабаве пачнецца трэці сезон сацыяльна-адукацыйнага праекта «Мой бізнес». Адбор удзельнікаў днямі абвясціў тэлеканал АНТ.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца як кампаніі, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама аўтары цікавых, але яшчэ не рэалізаваных бізнес-ідэй у любой сферы дзейнасці. Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца да 10 красавіка праз сайт www.оnt.bу. Па выніках адбору ў тэлешоу трапяць 60 удзельнікаў, кожны з якіх атрымае шанц зацікавіць паспяховых беларускіх бізнесменаў-ментараў праекта «Мой бізнес», а таксама прыцягнуць увагу патэнцыйных кліентаў.


«У новым сезоне адбудзецца адразу некалькі істотных змен, — прывабліваюць аўтары праграмы. — Пачаць з таго, што кожны ментар возьме пад апеку не 2 перспектыўныя праекты, а адразу 4. Пры гэтым выбіраць будуць не толькі ментары, але і самі ўдзельнікі: калі цікавасць да пэўнай ідэі праявяць адразу некалькі бізнес-настаўнікаў, яе аўтары самі вырашаць, у чыёй камандзе яны жадаюць працаваць. Нарэшце, сёлета значна большы ўплыў на ход праекта будуць аказваць гледачы — яны змогуць выратаваць кандыдатаў на выбыванне, падвоіць прыз для паўфіналістаў і, вядома, вызначыць пераможцу трэцяга сезона!» Пераможца, дарэчы, атрымае не толькі падтрымку вопытных гульцоў рынку, але таксама 20 тысяч рублёў на развіццё сваёй справы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Трэці раз у бізнес-клас

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.