Супрацоўнікі 8-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС праводзілі вобыск у 22-гадовай жыхаркі Мазыра.
Яна патрапіла ў поле зроку праваахоўнікаў падчас правядзення следча-аператыўных мерапрыемстваў, разгорнутых пры расследаванні крымінальнай справы па ч.2 арт. 339 Крымінальнага Кодэкса (хуліганства). У красавіку 2016 года ў Жлобіне група невядомых закідала білборды сацыяльнай рэкламы лямпамі, запоўненымі фарбай. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
Падчас вобыску міліцыянеры знайшлі электрашокер, два газавыя балончыкі, бронекамізэлька, трэніровачны гумавы нож і два пісталеты. Акрамя таго, маладая мазырчанка захоўвала дома чорна-чырвоны сцяг, тры маскі з прарэзамі для вачэй, гучнагаварыцель і два дзясяткі брашур, якія прапагандавалі анархізм. Адкуль узяліся гэтыя рэчы, дзяўчына тлумачыць адмовілася. Разам з тым, аператыўнікі маюць інфармацыю аб тым, што яна з'яўляецца актыўнай удзельніцай руху анархістаў.
Зброя і друкаваная прадукцыя былі накіраваны на экспертызу.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.