Вы тут

Хто пачысціць вяскоўцу комін?


Да бытавога абслугоўвання на вёсцы прыцягнуць прыватны бізнес

Без спецыялістаў службы быту не абысціся сёння ні ў горадзе, ні ў вёсцы. Лідарамі галіны бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Беларусі з'яўляюцца цырульні, за імі ідуць будаўнічыя арганізацыі і станцыі тэхабслугоўвання. Таксама апошнім часам актыўна развіваюцца паслугі па пашыве і рамонце швейных вырабаў. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Валянціна Ляўкоўская.


Разам з тым спецыяліст адзначае нераўнамернасць прадастаўлення бытавых паслуг па краіне. Так, паводле яе слоў, праблем з іх атрыманнем у гарадах няма, чаго нельга сказаць пра сельскую мясцовасць. Гэта звязана з тым, што практычна ўсе паслугі ў бытавым абслугоўванні вяскоўцаў стратныя: сельскае насельніцтва скарачаецца, даходы ў вёсцы ніжэйшыя, чым у горадзе. Таму ўтрыманне комплексна-прыёмных пунктаў, якіх усяго па краіне налічваецца 1155, з'яўляецца затратным.

Разам з тым цяпер актыўна развіваецца выязное абслугоўванне вяскоўцаў. Пры гэтым улічваецца попыт на паслугі. Так, найбольшым попытам на вёсцы карыстаюцца паслугі па кашэнні травы, колцы дроў, узворванні ўчасткаў, рамонце печаў і чыстцы комінаў і інш. Важнай задачай спецыялісты называюць прыцягненне да аказання бытавых паслуг на вёсцы прыватнага бізнесу. Для гэтага вядзецца работа па спрашчэнні працэдуры адкрыцця бізнесу і яго вядзення. І колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у гэтай сферы з кожным годам павялічваецца, адзначае Валянціна Ляўкоўская.

У сельскіх населеных пунктах бытавыя паслугі аказваюць 12% суб'ектаў ад зарэгістраваных у рэестры бытавых паслуг, або звыш 3,6 тысячы суб'ектаў гаспадарання больш чым у 3,7 тысячы аб'ектаў. Пры гэтым пераважаюць ІП, колькасць якіх дасягае 67% і якімі ў асноўным аказваецца адзін-два віды паслуг.

«Мы плануем, што многія віды бытавых паслуг будуць аказвацца фізічнымі асобамі, — заявіла Валянціна Ляўкоўская. — Для гэтага ім будуць дадзены прэферэнцыі. У прыватнасці, плануецца бязвыплатна перадаваць фізічным асобам будынкі комплексных пунктаў абслугоўвання, прычым усе яны знаходзяцца ў добрым стане».

У цэлым за мінулы год у краіне адкрыта каля 6 тысяч новых аб'ектаў бытавога абслугоўвання. З іх у сельскай мясцовасці — больш за 2 тысячы аб'ектаў. Створана больш за 4,5 тысячы новых працоўных месцаў.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.