Вы тут

У чэмпіянаце Беларусі па армрэслінгу ўзялі ўдзел 130 спартсменаў


Чэмпіянат Беларусі па армрэслінгу прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Удзел у ім узялі больш як 130 спартсменаў з усіх абласцей краіны і прадстаўнікі сталіцы.


Армрэслінг — самы дэмакратычны і «мірны» від адзінаборстваў, які не патрабуе спецыяльнага памяшкання, абсталявання і падрыхтоўкі. Ён уяўляе сабой настольную барацьбу адной рукой, падчас якой удзельнікі ставяць локці на стол, счапляюць рукі і імкнуцца пераадолець адзін аднаго — пакласці руку суперніка на паверхню стала. У адрозненне ад іншых відаў спорту, чалавек любога ўзросту можа атрымаць шанц выйграць спаборніцтвы па армрэслінгу.

Старшыня Беларускай федэрацыі армрэслінгу, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, суддзя міжнароднай катэгорыі Валерый Бабук выказаў падзяку рэктарату БДТУ за дапамогу і падтрымку ў арганізацыі чэмпіянату. Спаборніцтвы праводзіліся на левую і правую руку ў 9 вагавых катэгорыях.

Удзельнікі, якія паказалі найлепшыя вынікі на рэспубліканскіх спаборніцтвах, увойдуць у склад зборнай Рэспублікі Беларусь і прадставяць нашу краіну на чэмпіянаце Еўропы па армрэслінгу, які пройдзе ў маі гэтага года. Сярод пераможцаў ёсць і выхаванцы БДТУ. Залаты медаль у вагавой катэгорыі 85 кг заваяваў майстар спорту Рэспублікі Беларусь, выпускнік факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі Аляксандр Сярэдзіч. Бронзавы медаль у вагавой катэгорыі звыш 70 кг дастаўся студэнтцы трэцяга курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў Алесе Асіпковай.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пакласці на стол, ці Адной левай!

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.