Вы тут

Толкін у красавіцкай “Маладосці”


Увага! Увага! Увага! Фантастычнасць чацвёртага нумара “Маладосці” даходзіць да фэнтазійнасці. А канкрэтней да самога Прафесара. Да Дж.Р.Р. Толкіна.

На старонках красавіцкай “Маладосці” вы пазнаёміцеся са штрыхамі біяграфіі заснавальніка фэнтазі і яго вызначэннем жанру:

“Фэнтазі – гэта выздараўленне, збавенне і суцяшэнне; аднаўленне душэўнай раўнавагі, сыход ад цывілізацыі і шчаслівая развязка.

Выздараўленне – гэта аднаўленне вашага незамутненага погляду. Гэта не прасвятленне, вы не будзеце бачыць абсалютную праўду, не. Абсалютнай праўды не існуе. Вы самі прымаеце рашэнні, сваімі вачыма глядзіце на жыццё. І вы бачыце так, як бачыце вы, робіце так, як самі лічыце правільным. Выздараўленне – гэта ачышчэнне ад усяго лішняга, наноснага, усякага кшталту смецця.

Збавенне – гэта ўцёкі, неад’емная частка літаратуры, пра якую мы і гаворым. Гэта можна назваць эскапізмам. Як часта можна чуць, наколькі ён згубны, наколькі ён дрэнны. Але кожная рэч два бакі мае.

Але ж яшчэ ёсць холад, голад, гора, смерць. У Толкіна яшчэ шмат напісана пра сучасны эскапізм з цікавымі прыкладамі, вы прачытайце. І, нарэшце, суцяшэнне – «шчаслівы паварот», шчаслівы збег падзей, шчаслівая развязка. Гэта аснова чароўнай казкі – фэнтазі – міласэрнасць, на якую немагчыма было разлічваць”.

Толкін кажа пра сучаснае яму фэнтазі. Наша фэнтазійная сучаснасць іншая – больш жорсткая, натуралістычная (успомнім Дж. Марціна), але цяжка казаць, што мы не атрымліваем таго суцяшэння – таго піку эмоцый, пра які кажа Толкін…

Штрыхі біяграфіі гэта добра, але мала, каб пазнаць чалавека, таму мы прапаноўваем вам лісты Толкіна.

Толкін. Для большасці – хто ён? Пісьменнік, які стварыў «Уладара Пярсцёнкаў» і «Хобіта».

Для меншай колькасці людзей – аўтар «Сільмарыліёна».

Для яшчэ вузейшага круга – стваральнік цэлага міфалагічнага эпасу, так званых «Страчаных паданняў».

Але для каго ён – проста чалавек?

Чалавек, захоплены сваёй справай, чалавек з дзіўным (і дзівацкім) пачуццём гумару, чалавек, у якога былі сябры, дзеці, любімая жанчына.

Ад «Лістоў» Толкіна, з якіх склалі падборку і выдалі біёграф і любімы сын Крыстафер Толкін, немагчыма адарвацца, таму што гэтыя лісты паказваюць той бок асобы пісьменніка, пра які мы не ведалі.

І чароўнай вішанькай для нашага торту ці разынкай для нашай булачкі з’яўляецца “Эксклюзіў Досці” пра сапраўдныя мовы ўяўнага свету ці наадварот. Эльфійская, гномская, оркская...

Мова – гэта ўніверсальны сродак перадачы інфармацыі. І не толькі непасрэдна ў размове, вуснай або пісьмовай, але і праз саму мову як такую, праз яе гучанне, глыбінную вобразнасць, лексічны склад.

Увага! Увага! Увага! Набываем і чытаем самы фантастычны аж да фэнтазійнасці нумар “Маладосці”.

 

Дзмітрый Шулюк

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?