Вы тут

Калі адшумяць выпускныя ў школах?


Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з заканчэннем навучальнага года, і выпускнымі экзаменамі. Апошнія званкі для вучняў 9-х і 11-х класаў прагучаць у гэтым годзе 30 мая. А вучэбны год для ўсіх школьнікаў завяршаецца 31 мая. Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў Міністэрства адукацыі рэкамендуе правесці 9—10 чэрвеня 2017 года.


З 1 па 10 чэрвеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены на ІІ і ІІІ ступенях навучання.

Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены. Пісьмовыя іспыты па рускай або беларускай мове (па выбары) і матэматыцы пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня 2017 года. Тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме будуць аб'яўляцца праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы сярэдніх школ, у якіх было арганізавана вывучэнне гэтых прадметаў на павышаным узроўні, будуць пісаць пераказ і экзаменацыйную работу па матэматыцы па іншых заданнях. Акрамя таго, адзінаццацікласнікам трэба будзе здаць экзамен па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць тры экзамены: беларускую мову (дыктоўку), рускую мову (дыктоўку) і матэматыку (пісьмова). Даты правядзення пісьмовых экзаменаў — 2, 6 і 8 чэрвеня.

Ва ўстановах адукацыі, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на польскай і літоўскай мовах, для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў праводзяцца выпускныя экзамены ў пісьмовай форме па мове нацыянальнай меншасці: 24 мая — у 9-х класах і 25 мая — у 11-х класах.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пры правядзенні выпускных экзаменаў у пісьмовай форме (за выключэннем выпускнога іспыту па матэматыцы) у класах інтэграванага навучання і выхавання ствараюцца дзве экзаменацыйныя камісіі і выдзяляюцца два асобныя памяшканні для правядзення выпускных экзаменаў.

На Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Вучню» (падраздзеле «Экзамены») можна знайсці экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, якую ў абавязковым парадку здаюць усе выпускнікі 11-х класаў. Экзаменацыйныя білеты распрацаваны асобна для базавага і павышанага ўзроўню вывучэння прадмета. Між іншым, гэта першы год, калі выпускнікі сярэдняй школы будуць здаваць гісторыю Беларусі, ахопліваючы ўвесь курс: ад старажытных часоў да пачатку ХХІ стагоддзя.

Таксама на Нацыянальным адукацыйным партале ў тым жа раздзеле прадстаўлены і Праграмы ўступных іспытаў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені і (або) сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2017 год.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.