Вы тут

Адкрылася выстава, прысвечаная стагоддзю газеты «Гомельская праўда»


У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава, прысвечаная стагоддзю газеты «Гомельская праўда». Цікава, што рэдакцыя выдання ў 1917 годзе знаходзілася менавіта ў гэтым раскошным былым княжым будынку.


Першы нумар датаваны 8—9 сакавіка (па новым стылі 22 сакавіка) 1917 года. Назвы выдання мяняліся: спачатку гэта былі «Известия Гомельского Совета рабочих и солдатских депутатов», «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов», «Известия ревкома г. Гомеля и уезда», «Путь Советов», «Полесская правда».

У экспазіцыі выставы прадстаўлены артэфакты, якія даюць уяўленне пра доўгі і складаны шлях газеты. Фотаздымкі, гістарычныя дакументы і рэчы розных эпох, звязаныя з гісторыяй сродка масавай інфармацыі, расказваюць пра асоб, якія працавалі на ідэалагічным фронце, а часам і аддавалі жыццё за дакладную інфармацыю. Так, даваенны рэдактар, Герой Савецкага Саюза Ілья Кожар у гады вайны быў адным з кіраўнікоў партызанскага падполля. Яго імя носіць адна з вуліц Гомеля. Карэспандэнты «Гомельскай праўды» гінулі ад куль контррэвалюцыянераў і на палях Вялікай Айчыннай вайны, дапамагалі людзям перажыць аднаўленне краіны і чарнобыльскую катастрофу...

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?