Вы тут

"Настаўніка года" выберуць на Міншчыне 29 сакавіка


У цэнтральным рэгіёне праходзіць абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. 


Конкурсныя мерапрыемствы распачаліся ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці яшчэ восенню 2016 года. У першым аглядзе педагагічных талентаў прынялі ўдзел 2297 чалавек, якія дэманстравалі сваё майстэрства ў школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і дзіцячых садках, дзе яны працуюць.

У снежні—студзені 2017 года 789 педагогаў, якія сталі пераможцамі ў сваіх установах адукацыі, уключыліся ў прафесійныя спаборніцтвы другога (раённага) этапу конкурсу.

Удзельнікамі трэцяга (абласнога) этапу сталі 162 педагога, якія прадстаўляюць установы агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міншчыны. Па выніках завочнага ацэньвання конкурсных матэрыялаў журы адабрала 40 удзельнікаў, якія працягнулі прафесійнае спаборніцтва.

13 сакавіка педагогі прайшлі тэсціраванне, якое ўключала пытанні па выкладанні свайго вучэбнага прадмета, педагогіцы і псіхалогіі. Затым іх чакалі адкрытыя ўрокі (заняткі) у незнаёмых класах (групах), а таксама майстар-класы для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, МДЛУ і навучэнцаў індустрыяльна-педагагічнага каледжа.

Па выніках гэтых выпрабаванняў у фінал абласнога конкурсу прайшлі 24 педагога (па 3 у кожнай намінацыі). 22 сакавіка яны пакажуць свае міні-ўрокі на сцэне Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

А 29 сакавіка конкурс працягнецца на базе гарадскога дома культуры г. Дзяржынска, дзе адбудзецца публічнае прадстаўленне вопыту педагагічнай дзейнасці і творчая самапрэзентацыя канкурсантаў.

Па выніках усіх выпрабаванняў будуць вызначаныя лаўрэаты ў кожнай намінацыі, а таксама 8 пераможцаў, якія прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе ў верасні 2017 года.

Адзначым, што рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года” праводзіцца адзін раз у тры гады. У 2016-2017 навучальным годзе педагогі спаборнічаюць у 8 намінацыях: “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, “Замежная мова”, “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”, “Пачатковыя класы”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія”,  “Хімія, біялогія” і” Выхавальнік дашкольнай адукацыі”.

Арганізатарамі абласнога этапу конкурсу выступаюць упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама і абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.