Вы тут

Андрэй Раўкоў распавёў пра падрабязнасці вучэнні "Захад-2017"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". Пра гэта паведаміў журналістам міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.


Фота: defence.ru

Ад Кольскага паўвострава да Беларусі 

"Прасторавы размах гэтага вучэння вельмі вялікі - ад Кольскага напрамку ў арктычнай зоне і заканчваючы Беларуссю", - расказаў міністр. 

На тэрыторыі Беларусі будзе задзейнічана 7 палігонаў і участкаў мясцовасці для рэгіянальнай групоўкі войскаў. 

Тэрміны 

Плануецца, што вучэнне "Захад-2017" пройдзе з 14 па 20 верасня. 

Андрэй Раўкоў нагадаў, што ў склад рэгіянальнай групоўкі войскаў уваходзяць Узброеныя Сілы Беларусі і 1-я танкавая армія Заходняй ваеннай акругі Расіі. Частка сіл і сродкаў гэтай танкавага войска прыбудзе на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэнні. 

Колькасць і расійскі складнік 

Агульная колькасць войскаў, якія прыцягваюцца на вучэнні, не будзе перавышаць тых параметраў, якія вызначаны Венскім дакументам 2011 года, - не больш за 13 тыс. чалавек асабовага складу. 

"Ад Расійскай Федэрацыі для ўдзелу на нашай тэрыторыі ў сумесным стратэгічным вучэнні плануецца каля 3 тыс. вайскоўцаў і каля 280 адзінак тэхнікі", - паведаміў міністр. 

Акрамя сухапутнага складніка, будзе задзейнічана і авіяцыя, у тым ліку да 25 лятальных апаратаў з расійскага боку. 

"Ніякага ажыятажу няма. Усе планава", - запэўніў Андрэй Раўкоў. 

Абарончая тэматыка 

"Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што дадзенае вучэнне - гэта спосаб падрыхтоўкі рэгіянальнай групоўкі войскаў, якая з'яўляецца гарантам ў пытаннях абароны тэрыторыі Саюзнай дзяржавы на заходнім напрамку", - адзначыў міністр. 

Адпаведна, адпрацоўваецца абарончая тэматыка вучэння. Яго задача - праверыць гатоўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў да выканання задач па абароне Саюзнай дзяржавы. 

Запрашэнні партнёрам на Захадзе 

"Скіраванасць рэгіянальнай групоўкі войскаў, падрыхтоўка і трэніроўка яе дзеянняў заключаецца менавіта ў абарончым складніку. Для таго каб прадстаўнікі НАТА, заходніх дзяржаў маглі пераканацца ў гэтым, мы запрашаем адпаведную катэгорыю", - распавёў Андрэй Раўкоў. 

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень з боку замежных партнёраў ёсць сур'ёзная зацікаўленасць у прыездзе і назіранні за ходам вучэнняў. 

"Мы накіруем запрашэнні за 50 сутак да пачатку вучэнняў. Тыя патрэбы, пра якія заяўляюць заходнія партнёры, будуць выкананы", - сказаў міністр. 

Як паведамлялася, тэмай маючага адбыцца вучэння стане падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. 

Мэтамі мерапрыемства з'яўляюцца ўдасканаленне аператыўнай сумяшчальнасці штабоў розных узроўняў, а таксама спалучэнне перспектыўных сістэм кіравання войскамі і зброяй; апрабацыя палажэнняў новых статутных дакументаў, распрацаваных ва ўзброеных сілах Беларусі і Расіі; атрыманне практыкі камандуючым, камандзірамі і штабамі па планаванні мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі становішча і кіраванні войскамі (сіламі) у ходзе іх правядзення. 

Вучэнне пройдзе ў два этапы. Акрамя адпрацоўкі пытанняў прымянення груповак войскаў будуць практычна выконвацца задачы тэрытарыяльнай абароны, узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы, аднаўлення баяздольнасці войскаў і ўсебаковага забеспячэння.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».