Вы тут

Сёння — Сусветны дзень здароўя ротавай поласці


Каля 98 працэнтаў людзей у свеце пакутуюць ад запаленчых захворванняў тканак парадонту, практычна ў 100 працэнтаў ёсць карыес. Па гэтай прычыне яшчэ ў 2008 годзе Сусветная стаматалагічная федэрацыя зацвердзіла такі дзень.


Ад 60 да 90 працэнтаў школьнікаў маюць карыес. Зубны боль — прычына №1 пропуску заняткаў у школах ва многіх краінах свету. Высокае спажыванне цукру — фактар №1 для развіцця карыесу. Анкалагічныя захворванні (сківічна-тварныя) займаюць 8 месца сярод найбольш распаўсюджаных формаў раку і з’яўляюцца аднымі з найбольш дарагіх відаў ракавых пухлін для лячэння і рэабілітацыі. Рызыка развіцця раку ў ротавай поласці павышаецца ў 15 разоў пры спалучэнні двух правакуючых фактараў — курэння і злоўжывання алкаголем. Захворванні ротавай поласці звязаны з дыябетам, сардэчна-сасудзістай паталогіяй, заўчаснымі родамі, нізкай вагой нованароджаных. 

Галоўны пазаштатны спецыяліст па стаматалогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Андрэй МАЦВЕЕЎ нагадвае, што для папярэджвання стаматалагічных захворванняў дастаткова рэгулярна вытрымліваць тры правілы: забяспечыць правільную гігіену ротавай поласці, рацыянальна харчавацца і выкарыстоўваць фтарыды. 

1. Чысціць зубы трэба мінімум двойчы на дзень, а таксама карыстацца зубнымі ніткамі, міжзубнымі ёршыкамі, апаласквальнікамі, шчоткамі для пратэзаў і г.д. Акрамя таго, неабходна праводзіць і прафесійную гігіену ротавай поласці.

2.  Галоўнае патрабаванне да ежы — абмежаванне частаты ўжывання вугляводаў. Мінімум цукерак, шакаладу, газіраваных напояў, алкаголю. Колькасць прыёмаў ежы не павінна перавышаць 5-6 разоў на дзень.  

3. Зубныя пасты з фтарыдам рэкамендуюцца для пастаяннага штодзённага двухразовага прымянення (з абмежаваннем канцэнтрацыі і расходзе пасты для дзяцей).

Наведвайце стаматолага не радзей як раз на год. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».