Вы тут

Адбылася канферэнцыя, прысвечаная прафілактыцы правапарушэнняў


10 сакавіка прайшла нарада ў Прэзідэнта з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, падчас якой кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на неабходнасці больш эфектыўнай прафілактыкі правапарушэнняў. А праз тыдзень прадстаўнікі пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, адвакацкага корпуса і заканадаўчай улады, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, дэпутаты, а таксама мэр горада Мінска і старшыня Мінскага аблвыканкама сабраліся на тэматычнай канферэнцыі, каб падзяліцца вопытам у гэтай сферы.


Генеральны пракурор Аляксандр КАНЮК падкрэсліў, што прафілактыка — гэта складаны перманентны працэс.

— Сёння на першы план выходзіць прафілактыка карупцыйных, эканамічных злачынстваў. Гэта вельмі сур'ёзная тэма, — адзначыў Аляксандр Канюк.

Галоўны пракурор звярнуў увагу на тое, што неабходна аптымізаваць работу ў гэтым кірунку, пераадолеўшы шаблоннасць і фармалізм, у кожным выпадку знаходзіць індывідуальны падыход. Трэба сабраць адпаведны запытам часу кантэнт, які можна будзе прымяняць на лекцыях, да якіх супрацоўнікаў розных службаў неабходна папярэдне рыхтаваць.

— Асаблівую трывогу выклікае распаўсюджанне наркаманіі і п'янства. Колькасць наркаспажыўцоў, якія стаяць на ўліку, складае 14 тысяч чалавек. Летась смяротнасць ад атручвання наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі ўзрасла амаль утрая — з 33 да 95 чалавек. Толькі ў сталіцы ў мінулым годзе ад гэтага памерлі 40 чалавек. Акрамя смяротных зыходаў, ужыванне наркотыкаў прыводзіць да сур'ёзных захворванняў, у тым ліку і да СНІДу, — расказаў Аляксандр Канюк.

Засяродзіць увагу трэба на прымусовым лячэнні ад алкагалізму і наркаманіі з дапамогай тэрапіі, заснаванай на сучасных методыках. У пэўны момант гэтая работа была ўпушчаная. Каля 60—70% злачынстваў з ліку забойстваў, нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап'янення, у многіх выпадках — непрацуючымі. Вялікая імавернасць, што чалавек, які свядома адмовіўся ад працы, стане на злачынны шлях, таму неабходныя прэвентыўныя меры.

Па словах генеральнага пракурора, установы адукацыі і сацыяльнай сферы павінны стаць цэнтрам прыцягнення як моладзі, так і дарослага насельніцтва: «На бязвыплатных умовах мы абавязаны забяспечыць гарманічнае развіццё новага пакалення, праявіць асаблівы клопат у адносінах да дзяцей з неўладкаваных сем'яў. Яны на бязвыплатнай аснове павінны ўключацца ў спартыўнае і культурнае жыццё».

Што датычыцца прадухілення эканамічных злачынстваў, то ўсе значныя інвестыцыйныя праекты і праекты, звязаныя з буйнымі закупамі, будуць знаходзіцца на пастаянным кантролі пракуратуры, супрацоўнікі якой цяпер засвойваюць сістэму электронных таргоў.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дзейнічаць на апярэджанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.