Вы тут

Фотавыстаўка Юрыя Іванова адкрылася ў галерэі «Універсітэт культуры»


Добры фотаздымак — перш за ўсё цёплае стаўленне да фатографа чалавека, якога ён здымае... Менавіта так Юрый Іваноў каментуе свой прафесійны шлях. За гады фотамастацкай дзейнасці аўтар не толькі зрабіў шмат здымкаў, але ж і набыў сяброў.


Фота: minsknews.by

Упершыню выстаўка «Творцы» была прадстаўлена ў Палацы культуры горада Маладзечна падчас урачыстай цырымоніі закрыцця Года культуры ў Беларусі і рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца 2016 года».

Экспазіцыя складаецца з партрэтаў, зробленых у розныя гады. На іх адлюстраваны айчынныя пісьменнікі, музыканты, рэжысёры. Сярод яркіх прадстаўнікоў — пісьменнікі Іван Мележ, Іван Шамякін, Кандрат Крапіва, кампазітары Эдуард Зарыцкі, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, мастакі Міхаіл Савіцкі, Гаўрыла Вашчанка, Андрэй Смаляк, дырыжоры Міхаіл Дрынеўскі, Рыгор Сарока, балетмайстар Валянцін Елізар'еў, оперная спявачка Тамара Ніжнікава, акцёр Расціслаў Янкоўскі...

Юрый Іваноў адзначае, што героі партрэтаў — яго сябры па адчуванні жыцця, таму ў яго атрымалася раскрыць іх праз здымак. Серыя партрэтаў знакамітых дзеячаў беларускай культуры стала адпраўным пунктам для яшчэ некалькіх мастацкіх праектаў. У будучыні аўтар плануе стварыць шэраг фотаздымкаў беларускіх вучоных і таксама паказаць іх у розных гарадах краіны.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Пад адным дахам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».