26 Май, пятніца

Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні асабліва важна адрозніваць рэальныя планы ад пустой балбатні і пражэктарства. Спатрэбяцца аднадумцы, якія дапамаглі б увасабленню вашых ідэй у жыццё. Прыслухоўвайцеся да голасу інтуіцыі, гэта дазволіць пазбегнуць многіх памылак пры зносінах. У сераду лепш не ўступаць у спрэчкі і не сварыцца са сваякамі. Вы схільныя праяўляць залішнюю эмацыйнасць, што можа нашкодзіць вашым адносінам. Чацвер — спрыяльны дзень для таго, каб праявіць сябе на працы. У пятніцу пастарайцеся аб'ектыўна разлічыць свае сілы, не пераацэньвайце свае магчымасці.


ЦЯЛЕЦ. Можаце занадта адарвацца ад рэальнасці і заглыбіцца ў свае ўласныя фантазіі. Паспрабуйце ісці да мэты і не адрывацца, інакш патонеце ў шматлікіх справах і клопаце. У панядзелак праявіце разумную асцярожнасць, не давайце нагоды для плётак зайздросным калегам па працы. У сярэдзіне тыдня давядзецца прысвяціць больш часу родным, асабліва дзецям. У пятніцу давядзіце пачатую справу да канца, яна будзе вартая любых выдаткаваных намаганняў. У суботу можна ашчаслівіць сваёй прысутнасцю свецкае грамадства.


БЛІЗНЯТЫ. Менавіта цяпер вы можаце дасягнуць вялікіх поспехаў у дзелавой сферы. Давядзецца папрацаваць, але праца захопіць вас, падорыць зносіны з цікавымі людзьмі і адчувальны прыбытак. Не спяшайцеся радавацца да таго, як усё зробіце, — гэта можа парушыць увесь працэс. На працягу тыдня ўважліва стаўцеся да дакументаў, перагавораў і дзелавых кантактаў. Можаце не баяцца расчаравання і таго, што шмат сіл і часу будзе выдаткавана марна. Наадварот, вашу стараннасць заўважаць і ацэняць па заслугах.


РАК. На гэтым тыдні вас чакае нейкая вяршыня, да якой вы ішлі доўгім і цяжкім шляхам. Пастарайцеся не прапусціць знак, які паказвае кірунак руху на апошніх метрах, каб не праскочыць міма... Майце на ўвазе, што вам наўрад ці ўдасца нешта схаваць, — стане відаць сапраўдны ўзровень вашых дасягненняў у самых розных сферах. Серада — спрыяльны дзень для пачатку самаўдасканалення і ператварэння. У выхадныя добра выспіцеся і адпачніце.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні вы зможаце падвесці вынік, хоць бы і прамежкавы, у якойсьці з галін сваёй дзейнасці. Альбо вас настойліва папросяць гэта зрабіць. Лёс падорыць нейкі шанц. Гэта можа быць новая праца ці магчымасць памяняць месца жыхарства. У любым выпадку вы набудзеце нешта каштоўнае для сябе. Неабходна рухацца наперад, прыкладаць усе намаганні, і тады вы дасягняце станоўчага выніку. Вясновая змена іміджу дазволіць вам паказаць сябе навакольным з выйгрышнага боку.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні шматлікія перашкоды або абмежаванні на вашым шляху проста знікнуць, так што можаце ставіць сабе вельмі амбіцыйныя мэты. Дзейнічайце, рухайцеся наперад. Парушайце парадак рэчаў, які склаўся, прыўнясіце ў жыццё новыя фарбы — і вам стане лягчэй і спакайней, жыццё будзе весялейшым. Да канца тыдня многія справы вырашацца, але не трэба спяшацца з пачаткам новых праектаў. У выхадныя варта старанна ўсё прааналізаваць і паспрабаваць выправіць магчымыя хібы.


ШАЛІ. Прысвяціце панядзелак і аўторак размернай працы, пазбягайце перагрузак, лепш не пачынаць новых спраў. У чацвер паспрабуйце не прапусціць важную дзелавую прапанову, якая будзе спрыяць вашай фінансавай стабільнасці. Можаце разлічваць на падтрымку навакольных, але, праўда, вы самі павінны накіроўваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча. Тыдзень спрыяльны для асабістага жыцця і зносін з сябрамі. Гэта дазволіць павесяліцца ад душы і даведацца шмат цікавага.


СКАРПІЁН. Надыходзіць спрыяльны час для павышэння вашага прафесійнага ўзроўню і аўтарытэту, кар'ернага росту і разумення спецыфікі новай працы. Накіруйце энергію ўнутр сябе і тады вы зможаце лёгка рушыць наперад, калі для гэтага прыйдзе час. У аўторак не прапусціце важную інфармацыю, яна адкрые новыя перспектывы. У чацвер лепш адмовіцца ад паспешлівасці, дзейнічайце ў сваім рытме. У пятніцу спрыяльна пачынаць любыя справы, асабліва сумесна з аднадумцамі. Вашы ідэі знойдуць разуменне тых, хто навокал.


СТРАЛЕЦ. Пакуль не настаў час для адпачынку, цяпер трэба прыкласці намаганні для таго, каб завяршыць справы, якія вы доўга і ўпарта адкладалі. Магчыма, вам здаецца, што з імі немагчыма справіцца. Не падайце духам, пачніце з малога, і крок за крокам вы зрушыце гару з месца. Яшчэ і нядрэнна заробіце. Не варта рабіць усё ў адзіночку, вакол вас поўна людзей, гатовых дапамагчы, трэба толькі намякнуць ім пра гэта.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вы пакажаце навакольным прыклад вытрымкі і прафесіяналізму. Гэта выдатны час, асабліва для людзей творчых прафесій. Уважліва сачыце за атмасферай у калектыве, паспрабуйце не ўдзельнічаць у інтрыгах. На працы неабходна дакладна выконваць указанні, бо магчымыя рознага роду праверкі і выпрабаванні, якія вы зможаце прайсці з годнасцю. Пакіньце прэтэнзіі да дзелавых партнёраў і паглядзіце на сітуацыю з іншага боку. Новы праект аб'яднае вас і ліквідуе рознагалоссі. Выхадныя правядзіце з сям'ёй.


ВАДАЛЕЙ. Наступае спрыяльны перыяд для абнаўлення. Калі вы не будзеце ленавацца, то зможаце і пахудзець, і вывучыць замежную мову, і змяніць імідж. У першай палове тыдня не распыляйцеся на дробнае і імгненнае, памятаеце, што ваша сіла заключаецца ў магічным, падсвядомым уплыве на навакольных. У пятніцу не будзьце занадта крыўдлівыя, рызыкуеце згубіць выгадную прапанову. Вы схільныя занадта ідэалізаваць усё, што адбываецца, і ганяцца за ўласнымі фантазіямі. У нядзелю не варта высвятляць адносіны з блізкімі людзьмі.


РЫБЫ. Дазвольце сабе паменш гарэць на працы, яна нікуды ад вас не дзенецца. Лепш накіруйце свае сілы на тое, каб наладзіць асабістае жыццё, прынесці радасць сабе, родным і блізкім. Не затрымлівайцеся звышурочна, адмоўцеся ад далёкіх і складаных камандзіровак. Выхадныя лепш правесці дома, шумныя кампаніі могуць вас стаміць.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Медыя

Міжнароднае радыё «Беларусь» адзначае юбілей

Міжнароднае радыё «Беларусь» адзначае юбілей

...Сваё 55-год­дзе між­на­род­нае ра­дыё "Бе­ла­русь" ад­зна­чае цал­кам у штат­ным пра­цоў­ным рэ­жы­ме.

Грамадства

Чаго баіцца работадаўца, калі бачыць чалавека з інваліднасцю?

Чаго баіцца работадаўца, калі бачыць чалавека з інваліднасцю?

Стэрэатыпы замінаюць знайсці работу людзям з інваліднасцю, а ў маладых і здаровых яе могуць адабраць робаты.

Грамадства

Беларускі дызайнер выпусціла адзенне для інвалідаў-калясачнікаў

Беларускі дызайнер выпусціла адзенне для інвалідаў-калясачнікаў

 Блогер Аляксандр АЎДЗЕВІЧ і дызайнер Кацярына ЦІКОТА распрацавалі калекцыю для калясачнікаў.

Грамадства

Матэматыка адваёўвае страчаныя пазіцыі

Матэматыка адваёўвае страчаныя пазіцыі

У сямікласнікаў зменшыцца колькасць гадзін на вывучэнне хіміі, затое павялічыцца на вывучэнне матэматыкі.