Вы тут

Амерыканец жангліраваў, каб даказаць паліцэйскім, што не п'яны


Амерыканец прадэманстраваў уменне жангліраваць, каб даказаць паліцэйскім, што не п'яны, паведамляе Nbc4і.com.


Студэнт універсітэта Цэнтральнага Арканзаса Блэйк Пакет з-за разбітага стоп-сігналу ехаў на аўтамабілі з невялікай хуткасцю. Яго асцярожнасць прыцягнула ўвагу паліцэйскіх. Яны западозрылі, што юнак п'яны, і спынілі яго для праверкі. Пакет паведаміў, што ён фокуснік, а таксама ўмее жангліраваць. Дастаўшы з задняга сядзення булавы, малады чалавек прадэманстраваў супрацоўнікам праваахоўных органаў свае навыкі. Гэта пераканала паліцэйскіх, што кіроўца цвярозы. Яны растлумачылі яму, што залішне павольная язда — гэта характэрная прыкмета кіравання ў стане алкагольнага ап'янення, пасля чаго адпусцілі.

Загаловак у газеце: Я цвярозы! Хочаце, пажанглірую?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?