Вы тут

Улады Нідэрландаў запатрабавалі ў мужчыны злавіць 80 залатых рыбак


Злавіць 80 залатых рыбак, якіх жыхар горада Венендал выпусціў у канал, запатрабавалі ў яго ўлады Нідэрландаў, паведамляе BBC News.


Нідэрландскае Агенцтва па прадпрымальніцкай дзейнасці дало Хансу ван Манену адзін месяц на выкананне патрабавання. Пасля гэтага лоўляй рыбак зоймуцца дзяржаўныя служачыя, а яму прыйдзецца аплачваць іх працу. У чэрвені 2016 года Ван Манен выпусціў у гарадскі канал у Венендале 80 залатых рыбак і 200 залацістых язёў. Ён сцвярджае, што зрабіў гэта ад любові да жывёл. Акрамя таго, мужчына спадзяваўся, што канал з залатымі рыбкамі стане мясцовай славутасцю.

Улады сцвярджаюць, што яго дзеянні парушылі законы, якія абараняюць флору і фаўну краіны ад інвазіўных відаў. Яны асцерагаюцца, што праз вадаправод ікра трапіць у вадаёмы, і залатыя рыбкі пачнуць скрыжоўвацца з залатымі карасямі, якія ёсць у Нідэрландах. Ван Манен шкадуе, што яго пачынанне скончылася такім чынам, але гатовы падпарадкоўвацца патрабаванням улад.

Загаловак у газеце: Злавіць 80 залатых рыбак

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.