Вы тут

20 урачоў прыйшлі на дапамогу пасажыру самалёта


У ЗША пасажыр страціў прытомнасць у самалёце, на якім 20 урачоў вярталіся са штогадовай медыцынскай канферэнцыі, паведамляе NBС Nеws.


Адстаўны палкоўнік ваенна-паветраных сіл ЗША Том Макей страціў прытомнасць падчас пералёту з Атланты ў Х'юстан. Калі яго жонка звярнулася па дапамогу, да мужчыны падышлі 20 урачоў, якія ляцелі тым жа рэйсам.

Пяць медыкаў паклалі мужчыну ўздоўж трох крэслаў і пачалі аказваць яму першую дапамогу, астатнія стаялі ўбаку і сачылі за тым, што адбываецца. Прыкладна праз 10 хвілін стан былога лётчыка стабілізаваўся. «Я страціў прытомнасць. Я чуў, як людзі вакол мяне гаварылі аб частаце майго пульса. Калісьці я марыў дапамагчы пілоту за штурвалам, калі той страціць прытомнасць. Але тым самым пілотам стаў я», — падзяліўся з карэспандэнтамі пацярпелы.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.