Вы тут

Шляхамі Рагнеды


«Ёсць, вядома ж, здымкі дачкі ў вышыванцы, з валошкамі, з жабкамі і бусламі, у беларускім жыце і з беларускімі пісьменнікамі, — піша Аксана Спрынчан, мама дзевяцігадовай Альжбэты Малішэўскай-Спрынчан. — Ёсць здымкі, на якіх яна малюе ваўкалака, замкі, Каляды, іграе на цымбалах, спявае пад беларускую дуду. Прыгожыя і святочныя здымкі. Але я абрала здымак з нашага штодзённага жыцця і адначасова з сакральнай мясціны Беларусі — Лысай Гары, каля якой знаходзіцца Заслаўе. Ахвяры да Лысагорскіх камянёў прыносіла яшчэ Рагнеда. І Альжбэта працягвае гэтую традыцыю».


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымачкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.