Вы тут

БСЖ: Журналіст не валодае манаполіяй на праўду


Журналіст не валодае манаполіяй на праўду і не мае права спекуляваць фактамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Беларускага саюза журналістаў, прынятай на пасяджэнні сакратарыята БСЖ пры разглядзе пытання асвятлення ў СМІ тэмы Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».


Беларускі саюз журналістаў заклікае калег прытрымлівацца асноватворных прынцыпаў журналістыкі пры асвятленні тэм, што закранаюць інтарэсы розных бакоў і палітычных груп, паведамляе БЕЛТА. Як гаворыцца ў заяве, «аналіз медыйнага поля ў кантэксце асвятлення дэкрэта паказаў, што фактычна асобныя прадстаўнікі медыйнай сферы адкрыта занялі бок так званай пазасістэмнай апазіцыі. Пры гэтым, прыкрываючыся прынцыпамі свабоды слова, сталі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстных акцый. У некаторых СМІ была скажоная галоўная ідэя дэкрэта — прадухіленне сацыяльнага ўтрыманства».

Акрамя таго, БСЖ звяртае ўвагу на асаблівую актыўнасць асобных замежных інтэрнэт-рэсурсаў і замежных СМІ, не маючых акрэдытацыі ў Беларусі, якія імкнуцца навязаць беларускаму грамадству свой пункт гледжання на грамадска-палітычныя і сацыяльныя працэсы ў нашай краіне.

У заяве выказваецца перакананасць, што нацыянальная інфармацыйная прастора павінна кансалідаваць грамадства на рашэнне актуальных праблем, утрымліваецца заклік аб захаванні нормаў журналісцкай этыкі пры асвятленні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Загаловак у газеце: Не спекуляваць фактамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.