Вы тут

Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні


Кіраўнік дзяржавы назначыў:

КАСЦЕВІЧ Ірыну Анатольеўну — міністрам працы і сацыяльнай абароны;

Касцевіч Ірына Анатольеўна нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску. Скончыла ў 1989 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1989—1992 гадах — інжынер-канструктар ЦНДІТК Мінскага навукова-вытворчага аб'яднання «Цэнтрсістэм». У 1993 годзе займала пасаду эканаміста Галоўнага вылічальнага цэнтра Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь. У 1993—1994 гадах — эканаміст І катэгорыі, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь.

З 1994 па 2002 год была вядучым эканамістам, галоўным эканамістам, начальнікам упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — начальнік упраўлення статыстычнага планавання і арганізацыі статназіранняў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 2006 па 2008 год — намеснік міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

У 2008—2015 гадах працавала першым намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2015 года была намеснікам міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

КАРПЯКА Уладзіміра Валянцінавіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. Мінску;

СТРАЧКО Андрэя Сяргеевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы;

ЕСІНА Руслана Алегавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

БУЗОЎСКАГА Ігара Іванавіча — кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска;

ДЗЯМІДАВА Аляксандра Уладзіміравіча — генеральным дырэктарам ААТ «Нафтан»;

ПАЎЛАВА Віталя Пятровіча — генеральным дырэктарам ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод»;

ПАЧЫНКА Алега Міхайлавіча — генеральным дырэктарам ААТ «Гомельтранснафта Дружба»;

ГУНЬКО Сяргея Марцінавіча — намеснікам міністра прамысловасці;

КУРАША Віктара Іосіфавіча — дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі.

* * *

Усе, каго ўчора Прэзідэнт назначыў на высокія дзяржаўныя пасады — людзі энергічныя, у росквіце свайго працоўнага ўзросту. Перад кожным Аляксандр Лукашэнка паставіў канкрэтныя задачы — не самыя простыя, але тым не менш рэальныя.

Ірына КАСЦЕВІЧ, назначана міністрам працы і сацыяльнай абароны:

— На 2017 год стаіць задача па стварэнні 70 тысяч новых працоўных месцаў, і гэтыя працоўныя месцы павінны быць сучаснымі, якаснымі, эфектыўнымі, з адпаведным узроўнем заработнай платы. Да канца года не менш за 1000 рублёў павінна складаць заработная плата ў цэлым па эканоміцы. Задача, безумоўна, складаная. Урад цяпер працуе над яе вырашэннем. Што да пенсійнага забеспячэння, то гэта таксама даходы насельніцтва. Задача — не менш за 40% ад сярэднямесячнай заработнай платы па краіне.

Уладзімір КАРПЯК, назначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску:

— Мінск — гэта прамысловы горад, цэнтр нашай краіны. Адпаведна, ён павінен быць прыгожым горадам, куды хацелася б прыехаць. Таму ў першую чаргу — гэта навядзенне парадку ў горадзе. Другі момант — работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Трэцяе — мы казалі пра тое, што неабходна ствараць новыя працоўныя месцы, але самае галоўнае — захаваць тое, што ў нас ёсць.

Руслан ЕСІН, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі:

— У сваёй рабоце я працягну тую лінію, якую праводзілі нашы калегі. Яны актыўна прасоўвалі нашы палітычныя інтарэсы, эканамічныя, гуманітарныя. Сёння кіраўнік дзяржавы паставіў канкрэтныя задачы па ўсіх кірунках двухбаковага супрацоўніцтва. Пры гэтым, безумоўна, эканамічная дыпламатыя — гэта той важны вектар, які для нас сёння ўяўляе найбольшую цікавасць. Перш за ўсё, натуральна, гэта падтрымка і расшырэнне дыялогу з палітыкамі Японіі, далейшае выбудоўванне кантактаў з бізнесменамі, работа па прыцягненні інвестыцый з Японіі і пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Андрэй СТРАЧКО, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кыргызстане:

— Беларусь і Кыргызстан — традыцыйныя партнёры. У нас традыцыйна моцныя гандлёвыя сувязі. У плане перспектыўных праектаў асновай стане кааперацыя. Летась мы адкрылі сумесную вытворчасць трактароў, плануем збіраць кожны год 400 штук. Працягваецца работа па стварэнні такой жа кааперацыйнай вытворчасці па зборцы нашых камбайнаў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».