Вы тут

У маі Мінск прыме Камітэт міжпарламенцкага супрацоўніцтва ЦЕІ


Cтаршыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл МЯСНІКОВІЧ сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы Эрыкам Чарновіцам.


Сустрэча была прысвечана пытанням узаемадзеяння ў парламенцкім вымярэнні Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы ў рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у гэтай арганізацыі ў 2017 годзе. Спікер верхняй палаты беларускага парламента адзначыў, што для нашай краіны старшынства ў ЦЕІ мае асаблівае значэнне і яго па праву можна назваць гістарычнай для краіны падзеяй.

Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы пасяджэння Камітэта міжпарламенцкага супрацоўніцтва парламенцкага вымярэння Ініцыятывы, якое пройдзе ў Мінску ў маі гэтага года. Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектыўныя праекты, якія могуць быць рэалізаваны ў ходзе беларускага старшынства ў ЦЕІ.

Загаловак у газеце: Гістарычная сустрэча

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.