Вы тут

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і набыцця першацветаў


“У краіне расце мноства першацветаў, сярод якіх ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, збор якіх забаронены і караецца штрафнымі санкцыямі на грамадзяніна ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь (арт. 15.8. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Гэта, напрыклад, ветрагонка лясная, пярэсна еўрапейская, прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты, фіялка тваністая.


Акрамя чырванакніжных відаў, сярод першацветаў ёсць віды са Спіса раслін і грыбоў, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове — гэта недастаткова вывучаныя, або рэдкія віды, а таксама звычайныя, але якія патрабуюць асаблівай увагі ў сілу высокага глабальнага прыродаахоўнага статусу (напрыклад, уключаныя ў Чырвоныя кнігі Еўропы, што ахоўваюцца ў рамках міжнародных канвенцый). Да такіх відаў у Беларусі адносяцца цюльпан лясны, першацвет вясновы, пералескі высакародная, чубатка полая.

Масавы збор першацветаў падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі.

Для многіх відаў штогадовы збор раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджваня.

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў. Збіраючы і прадаючы першацвет, мы губім іх, а купляючы — заахвочваем браканьераў.

Не варта ірваць рэдкія вясновыя кветкі на букеты, лепш любавацца імі ў прыродзе, захоўваючы прыгажосць натуральнай прыроды для будучых пакаленняў. Адмова кожнага з нас купляць кветкі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, дасць ім шанец квітнець кожную вясну. Ахова першацветаў — справа кожнага з нас”, паведамляецца на сайце Мінпрыроды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.