Вы тут

Ірына Касцевіч прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ірыну Касцевіч міністрам працы і сацыяльнай абароны.


Раней Ірына Касцевіч займала пасаду намесніка міністра эканомікі.

Касцевіч Ірына Анатольеўна нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску. Скончыла ў 1989 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 2002 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1989-1992 гадах - інжынер-канструктар ЦНДІТК Мінскага навукова-вытворчага аб'яднання "Цэнтрсістэм". У 1993 годзе займала пасаду эканаміста Галоўнага вылічальнага цэнтра Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь. У 1993-1994 гадах - эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь.

З 1994 па 2002 год была вядучым эканамістам, галоўным эканамістам, начальнікам упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002-2006 гадах - начальнік упраўлення статыстычнага планавання і арганізацыі статназіранні Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 2006 па 2008 год - намеснік міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

У 2008-2015 гадах працавала першым намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2015 г. была намеснікам міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».