Вы тут

Месца працы адшукаюць у аграпрамысловым сектары


На працягу найбліжэйшага месяца кожнаму непрацуючаму жыхару Гомельскай вобласці неабходна даць варыянты працаўладкавання. Такое даручэнне даў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік на апаратнай нарадзе.


Рашэнне гэтай задачы губернатар усклаў на членаў назіральных камісій, якія некалькі гадоў таму былі створаны ў кожным раёне вобласці. «Яны павінны абысці кожны дом, кожную кватэру, атрымаць аб'ектыўную інфармацыю непасрэдна ад саміх людзей. Калі ў сям'і ёсць непрацуючыя грамадзяне працаздольнага ўзросту, ім трэба прапанаваць варыянты ўладкавання на працу. На падставе сабраных даных ствараецца база, з дапамогай якой выбудоўваецца сістэма кіравання працэсам», — сказаў Уладзімір Дворнік. Пажадана, каб да гэтай працы актыўна падключыліся і дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў, лічыць ён.

Паводле слоў старшыні аблвыканкама, у першую чаргу варта звярнуць увагу на магчымасць працаўладкавання грамадзян у аграпрамысловым комплексе — на работы, звязаныя з пасяўной, а таксама па добраўпарадкаванні тэрыторый.

«Найпершая задача ўлады — падтрымаць тых, хто ў гэтым мае патрэбу, і дапамагчы вырашыць праблемы тым, хто здольны гэта зрабіць самастойна», — падкрэсліў Уладзімір Дворнік.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.