Вы тут

У Магілёўскай вобласці на рэках амаль не засталося лёду


Але яны пакрыху «растуць» за кошт талай вады і дажджоў.


— Напрыклад, Сож у раёне Слаўгарада ўжо выйшаў на пойму і прыбаўляе за суткі ў сярэднім каля 10 сантыметраў, — паведамілі ў аддзеле гідралогіі Магілёўскага аблгідрамета. — Да небяспечнага ўзроўню яму далёка — каля 2 метраў.

Звычайна клопатаў у тым жа Слаўгарадскім раёне дастаўляе рака Проня каля вёскі Ляцягі. Яе воды падчас паводкі падтапляюць тутэйшы мост. На 10 сакавіка рэчцы не хапала ўсяго 30 сантыметраў, каб дасягнуць небяспечнай адзнакі. Як сведчаць спецыялісты, на рост вады ў рэках могуць істотна паўплываць моцныя дажджы. Але, як запэўнілі ў абласным упраўленні МНС, сітуацыя пад кантролем.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Рэкі прачнуліся, але паводзяць сябе спакойна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?