Вы тут

Паглыбіцца ў родную мову запрашае Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа


Тут у красавіку распачнуцца бясплатныя навукова-асветніцкія курсы «Беларуская мова».


Іх мэта — папулярызацыя беларускай мовы. Слухачамі курсаў могуць стаць усе, хто цікавіцца беларускай мовай. Змест заняткаў уключае такія тэмы, як беларуская мова на лінгвістычнай карце свету, паходжанне беларускіх слоў, беларускія народныя гаворкі, беларуская тэрміналогія, тапанімія, стылістыка беларускай мовы, сучасная беларуская арфаграфія, культура мовы, сістэма беларускіх прозвішчаў, перакладная лексікаграфія, выкарыстанне ў моўнай практыцы Нацыянальнага корпуса беларускай мовы і іншыя. Запіс на курсы вядзецца па 31 сакавіка па электронным адрасе іnlіnasbel@tut.by. Заняткі пачнуцца 3 красавіка.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.