Вы тут

У краме «Кнігі & кніжачкі» прайшла сустрэча з беларускімі аўтарамі


Тут кожны меў магчымасць набыць выданні са скідкамі, пачуць цікавыя гісторыі напісання твораў і атрымаць аўтограф на памяць.


Сустрэча пачалася з гутаркі з ураджэнцам Сахалінскага краю, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерыем Чудавым. Ён падзяліўся ўражаннямі ад службы на Паўночным і Ціхаакіянскім флоце, а таксама расказаў пра свае гістарычныя творы.

— Працаваць з мінулым — адно задавальненне. Тым больш што мае творы грунтуюцца на археалагічных даных, — адзначае пісьменнік. — Каб было цікава чытаць, у свае творы ўводжу дзве постаці: хлопца і дзяўчыну. Праз іх светаўспрыманне дэманструю гістарычную спадчыну нашай краіны.

Падхапіў «эстафету» намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. Ён расказаў пра выданне «Францыск Скарына — чалавек свету». Кніга паказвае Францыска Скарыну не толькі як выдаўца, але і філосафа, гуманіста, багаслова, заснавальніка аднаго з першых батанічных садоў Еўропы.

Сваімі думкамі пра тое, як напісаць кнігу, падзялілася таксама кандыдыдат гістарычных навук, аўтарка гістарычных раманаў Наталля Голубева. Падчас сустрэчы яна расказала пра важнасць работы з архіўнымі дакументамі.

Вікторыя СМАРЫГА

Загаловак у газеце: Марафон прэзентацый

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».