Вы тут

Сталічных немаўлят павіншаваў міністр юстыцыі


33 двойні і 3 тройні зарэгістравалі летась у Цэнтральным раёне Мінска, а за два месяцы 2017-га тут з'явілася ўжо 11 двойняў, так што можна смела казаць пра павышэнне нараджальнасці, спрагназаваў Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі Беларусі, які асабіста ўручыў пасведчанне аб нараджэнні тром немаўлятам.


Акцыя «Слава жанчыне, якая дае жыццё» прайшла ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця». Свой першы дзяржаўны дакумент і фотаальбом атрымалі Мікіта Кульбіцкі, Міхаіл Закрэўскі і Ева Крот.

Падобнае мерапрыемства орган юстыцыі арганізаваў упершыню, а кіраўнік міністэрства паабяцаў, што ўрачыстае віншаванне немаўлят і іх мам — адно з цэлага шэрагу свят, якія прыдумалі супрацоўнікі Мінюста, каб сёлета ў снежні адзначыць 100-годдзе з дня ўтварэння органаў ЗАГС Беларусі.

— Нараджэнне дзіцяці — гэта заўжды хвалюючая падзея і шчаслівы момант у сям'і для мам, татаў, іх блізкіх. Гэта таксама важна і для дзяржавы, бо кожнае немаўля — гэта новы маленькі грамадзянін, які, падросшы, будзе тварыць нашу далейшую гісторыю, будзе рабіць наша жыццё лепшым, — выказаўся Алег Сліжэўскі. — Хачу пажадаць вашым дзецям расці здаровымі, шчаслівымі і разумнымі. І каб іх жыццёвы шлях быў даўжынёю не менш за век.

Летась у Беларусі нарадзілася амаль 119 тысяч немаўлят. Найбольш дзяцей зарэгістравана ў Мінску — больш за 26,7 тысячы, Брэсцкай вобласці — больш за 18,4 тысячы і Гомельскай вобласці — 18, 1 тысячы. Самыя папулярныя ў 2016-м імёны хлопчыкаў: Аляксандр, Арцём, Дзмітрый, Іван, Максім, дзяўчатак — Настасся, Ганна, Дар'я, Марыя і Сафія.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.