Вы тут

11 сакавіка пачнецца чацвёрты сезон праекта «Дача»


Ужо ў гэту суботу на канале «Беларусь 1» пачнецца чацвёрты сезон праекта «Дача». Яго нязменная вядучая, журналіст тэлекампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына запэўнівае, што кожны выпуск па-ранейшаму будзе карысным і цікавым для гаспадароў прысядзібных участкаў. «Асаблівы акцэнт сёлета мы зробім на рэкамендацыях навукоўцаў і вопытных селекцыянераў», — адзначаюць аўтары праекта.


Найбольш актыўныя гледачы змогуць заявіць аб сабе ў эфіры — узяўшы ўдзел у конкурсе прыпевак, пад якія ў іх найбольш спорна ідзе праца на градах. Ахвотных запрашаюць дасылаць «дачныя» прыпеўкі ўласнага сачынення на адрас: ТРК «Магілёў», вул. Першамайская, д. 83, 212030, Магілёў, з паметкай «Праграма «Дача» або на электронны адрас dacha@tvrmogіlev.by. Пераможцам дастануцца патрэбныя ў гаспадарцы прылады: трымер, электракультыватар і апырсквальнік.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адкрываем дачны сезон

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.