Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні давядзецца разлічваць толькі на свае сілы і ўменне хутка карэктаваць планы. Лічыцеся з інтарэсамі сваіх дзелавых партнёраў, не стаўце ўласныя амбіцыі ў аснову. Паспрабуйце ўдзяліць пабольш часу сваёй сям'і. Могуць спатрэбіцца вашы ўвага і клопат, ды і самі зносіны дазволяць зарадзіцца станоўчай энергіяй, што ўзмоцніць і надасць упэўненасці.


ЦЯЛЕЦ. Пачатак тыдня вельмі актыўны. Магчыма, давядзецца сарвацца з месца, кудысьці адправіцца. З аўторка з'явіцца шанц нарэшце ўзяцца за ажыццяўленне даўно задуманага. У сераду магчыма не зусім прыемная размова з начальнікам, але не варта асабліва трывожыцца, зоркі не пакінуць вас без заступніцтва. Нядзеля можа быць азмрочана дробнымі непрыемнасцямі, але яны вельмі хутка забудуцца. Пакіньце дастаткова часу і сіл для дома і сям'і.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні не рэкамендуецца змяняць звыклую сферу дзейнасці. У вас усё будзе атрымлівацца. Начальства адзначыць заслугі і ў спрэчнай сітуацыі будзе на вашым баку. Чацвер — выдатны дзень для прымірэння і аднаўлення страчаных кантактаў. Не выключана, што ў нейкі момант можа ўзнікнуць сітуацыя, якая пагражае перарасці ў сварку, але ў вас ёсць усе шанцы гэтага пазбегнуць і захаваць гармонію адносін.

РАК. На гэтым тыдні вас можа адолець бурны запал, прычым адразу да некалькіх чалавек. Важна разабрацца ў сваіх пачуццях. Будзьце гатовыя адказаць за свае словы і ўзятыя на сябе абавязацельствы. Цалкам верагодна, што найлепшай схемай дзеянняў будзе іх спантаннасць, старайцеся не напружвацца, хутчэй за ўсё, усё складзецца само сабой. У аўторак паступіць цікавая інфармацыя, паспрабуйце яе не прапусціць. Другая палова тыдня будзе актыўнай і прадвесціць поспех, але хутчэй у дзелавой сферы, чым на рамантычным фронце. У пятніцу верагодна шматабяцальная размова з начальствам, якая дасць шанц для рэалізацыі новых перспектыўных планаў.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні не варта спяшацца, спроба пераадолець перашкоду з наскоку можа прывесці толькі да траўмаў — як фізічных, так і маральных. Вельмі значную ролю будуць адыгрываць адносіны начальнік — падначалены. У панядзелак і аўторак непажадана пачынаць нешта новае або значнае. Абмяжуйцеся дробнымі справамі і паспрабуйце засцерагчы сябе ад непрыемных сустрэч. А вось пачынаючы з серады сітуацыя можа змяніцца ў лепшы бок. Пытанні, якія здаваліся вам невырашальнымі, скрануцца з мёртвай кропкі, прычым на вашу карысць.

ДЗЕВА. Прадуманасць у дзеяннях пойдзе толькі на карысць вашай кар'еры. Нетрадыцыйны падыход дапаможа пры вырашэнні творчых ідэй, задум і планаў. У панядзелак прывесці ў парадак справы будзе нялёгка. У аўторак лепш не разглядаць дзелавыя прапановы, бо вас можа падвесці абмежаваная інфармацыя. Пачынаючы з чацвярга магчымы кароткія дзелавыя паездкі. У другой палове тыдня могуць абвастрыцца розныя канфлікты і рознагалоссі, таму вам патрэбна ўстойлівая і правераная пазіцыя, каб лёгка выстаяць у гэтым сутыкненні інтарэсаў. На суботу і нядзелю заплануйце нешта незвычайнае і арыгінальнае.

ШАЛІ. Пачатак тыдня будзе напружаным. Ваша пазіцыя хоць і досыць устойлівая, але ўвесь час падвяргаецца праверцы. Магчымыя правакацыі, вам неабходна распазнаць іх і зрабіць адпаведныя высновы. На працы можа ўзнікнуць канфліктная сітуацыя. Захоўвайце спакой і стрыманасць і паглыбцеся ў работу. І ўсё вырашыцца само сабой. Надыходзіць час для новых планаў і задум. Пара перагледзець вашы магчымасці і павысіць свой прафесійны ўзровень. Сачыце, каб ваш аптымізм не перайшоў у эйфарыю.

СКАРПІЁН. Вы будзеце сур'ёзна захоплены работай. І яна адкажа вам узаемнасцю і высокімі даходамі. Зоркі раяць часова адысці ад сталых стэрэатыпаў і даць магчымасць з'явіцца новаму ў вашым жыцці. Вы можаце планаваць якія-небудзь справы наперад, але не занадта захапляйцеся гэтым, бо магчымыя неабдуманыя расходы. Паспрабуйце захаваць частку энергіі на выхадныя — будзе на што яе выдаткаваць.

СТРАЛЕЦ. З'явіцца магчымасць пачаць справу, якая пасля доўгіх намаганняў можа прывесці вас да поспеху. Гэта можа адбыцца дзякуючы навучанню, новай рабоце або праз зносіны з паспяховымі знаёмымі. У пачатку тыдня захоўвайце ў тайне вашы планы і задумы, у адваротным выпадку вашу ідэю могуць паспяхова прысвоіць сабе канкурэнты. У чацвер не варта змагацца з недахопамі шэфа. Лепш мець з ім добрыя адносіны. У асабістых адносінах паспрабуйце трохі стрымліваць свае страсці, каб эмоцыі не пайшлі цераз край. Сакрэт поспеху крыецца ў гарманічным стане і спакойных плаўных дзеяннях.

КАЗЯРОГ. Тыдзень абяцае быць дастаткова марудлівым і размераным. Амаль усе задуманыя планы будуць выкананы. Усе ранейшыя канфлікты будуць, нарэшце, шчасна ўладжаныя. Не ўпускайце залаты час, паспрабуйце выкарыстоўваць яго для свайго духоўнага і прафесійнага развіцця максімальна поўна. Вашы дзелавыя сустрэчы ўвянчаюцца поспехам, думайце не толькі пра сённяшні дзень, але і пра найбліжэйшую будучыню. У канцы тыдня могуць узнікнуць новыя і яркія пачуцці. Добры час для рамантычных знаёмстваў і пабудовы новых адносін.

ВАДАЛЕЙ. На гэтым тыдні любая праца будзе па сілах, яна, хутчэй за ўсё, апынецца творчай і прынясе доўгачаканую радасць. Але не варта спяшацца, прытрымлівайцеся чакальнай стратэгіі. Вы здольныя дамагчыся ашаламляльных вынікаў, проста апынуўшыся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Чакайце добрых навін, знаёмстваў і сустрэч. Аднак у аўторак вечарам не выключаны сваркі з блізкімі людзьмі на фінансавай глебе. У выхадныя дні абстаноўка гарманізуецца, і вы зможаце спакойна адпачыць усе разам.

РЫБЫ. Усе непрыемнасці, якія зусім нядаўна азмрочвалі ваш настрой, адыдуць, нарэшце, на другі план, а затым і зусім знікнуць. Аднак старайцеся ацэньваць усе падзеі, што адбываюцца крытычна, каб не патрапіць у няёмкае становішча. Апынуцца ў далікатнай сітуацыі значна лягчэй, чым з яе выбрацца. У чацвер змена становішча ўзбадзёрыць вас і зменіць настрой у лепшы бок. У пятніцу, вельмі верагодна, адбудзецца падзея, якая адкрые перад вамі новыя магчымасці. Паспрабуйце не спыняцца на дасягнутым, а рухацца наперад.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».