Вы тут

48-гадовай жыхарцы Італіі перасадзілі нырку яе партнёра


Перад 8 Сакавіка 48-гадовай жыхарцы Італіі перасадзілі нырку, якая належыць яе 52-гадоваму партнёру, паведамляюць РІА Навіны.


Жанчына пакутавала на полікістоз нырак, сур'ёзную генетычную хваробу, на позніх стадыях якой развіваецца нырачная недастатковасць. На пошукі донарскага органа спецыялісты давалі некалькі месяцаў. Пасля гэтага ёй спатрэбіўся б дыяліз (працэдура ачышчэння крыві пры дапамозе адмысловага апарата). Двухмесячны пошук донара не даў выніку. Пасля гэтага каханы жанчыны вырашыў ахвяраваць ёй уласную нырку. Гэта дазволіла абысціся без дыялізу, які, на думку медыкаў, мог аказаць адмоўны ўплыў на якасць і працягласць жыцця пацыенткі. Трансплантацыю ныркі выканалі ў турынскай бальніцы Molіnette.

8 Сакавіка пара сустрэла ў бальнічнай палаце пад наглядам урачоў. Супрацоўнікі бальніцы называюць жэст мужчыны праявай вялікага кахання.

Загаловак у газеце: Нырка для каханай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».