Вы тут

Як працуе аўтапарк Бялынічаў?*


У будны дзень у аўтобусе па маршруце Магілёў — Бялынічы пасажыраў няшмат. Едзеш, як пан, і думаеш: гэта ж колькі страт нясе перавозчык! І за кошт чаго ён толькі існуе?


Га­лоў­ны ін­жы­нер Мі­ка­лай Ла­по ўпэў­не­ны ў ка­лек­ты­ве.

Гэта пытанне проста само сарвалася з языка, як толькі мы сустрэліся з дырэктарам бялыніцкага аўтапарка №7 Сяргеем Гапеевым.

— Прыбытку ад пасажырскіх перавозак ніколі не было, — тлумачыць ён. — Гэта больш сацыяльны від паслуг. Без іх наша грамадства абысціся ніяк не зможа. Бо нашы канкурэнты — нелегалы, якія забіраюць пасажыраў на самых прыбытковых маршрутах, займацца гэтым не хочуць. Яны працуюць, каб ім было выгадна. А сацыяльныя маршруты, якімі карыстаюцца ў асноўным пажылыя людзі, студэнты і ўсе тыя, у каго не вельмі вялікія даходы, іх не цікавяць.

З 19 пасажырскіх маршрутаў, па якіх курсіруюць аўтобусы бялыніцкага аўтапарка, толькі адзін мае міжгародні статус — да Бабруйска, яшчэ 2 маршруты гарадскія, астатнія 16 — прыгарадныя. Перавозкай займаюцца штодзённа 9 аўтобусаў. Зіма, вядомая рэч, не сезон. А вось як толькі пачынаецца пасяўная, план па перавозках выконваюць дачнікі. Праўда, даход ад гэтых пасажыраў невялікі. Бо большая частка з іх — гэта пенсіянеры, якім даецца 50-працэнтная льгота па аплаце праезду.

Летам аўтапарк крыху зарабляе на турыстычных паездках. Знаходзяцца ахвотныя з'ездзіць у Нясвіж, Мір, Жыровічы. У асноўным па лініі ўстаноў культуры і адукацыі, якія арэндуюць транспарт на розныя культмасавыя мерапрыемствы. Але гэта таксама не вала-ўтваральная паслуга.

Асноўны даход бялыніцкаму аўтапарку №7 прыносяць менавіта міжнародныя грузавыя перавозкі. Іх удзельная вага ў агульнай структуры даходаў складае 33%. Яшчэ 28% прыходзіцца на ўнутраныя грузаперавозкі, заказчыкамі якіх з'яўляюцца розныя дарожна-будаўнічыя фірмы.

Па­са­жы­рам па­да­ба­ец­ца, ка­лі на марш­ру­це пра­цуе  Ула­дзі­мір Стру­но­віч.

На ўзбраенні аўтапарка 24 грузавыя аўтамабілі, з якіх 9 цягачоў. Апошнія без работы не прастойваюць.

— Хутка адна з машын адправіцца ў Краснаярск з магілёўскімі ліфтамі, яшчэ дзве павезлі грузы ў Растоў-на-Доне і Казань, — расказвае інжынер па арганізацыі перавозак Наталля Пекур. — Працуем па заказах Магілёўхімвалакно, Магілёўліфтмаша, іншых прадпрыемстваў, ажыццяўляем перавозкі для індывідуальных прадпрымальнікаў. Нашы цягачы амаль увесь час у дарозе. Санкт-Пецярбург, Казань, Уфа, Ліпецк, Самара, Кемерава — геаграфія грузаперавозак шырокая.

Не менш запатрабаваныя самазвалы аўтапарка. Паслугамі карыстаюцца дарожна-будаўнічыя арганізацыі, калгасы, лясгас, прадстаўнікі прыватнага бізнесу. Гэта танней, чым мець свой транспарт. Тым больш што аўтапарк — партнёр надзейны, абслужыць па найвышэйшым разрадзе.

Капейку ў агульную скарбонку прыносіць і так званая іншая дзейнасць. З 2008 года на тэрыторыі аўтапарка функцыянуе станцыя дыягностыкі, узброеная па апошнім слове тэхнікі. З дапамогай сучаснага абсталявання спецыялісты робяць дыягназ любога без выключэння аўто — легкавога, грузавога, цягача.

— Такіх універсальных станцый няшмат у Беларусі, — удакладняе начальнік дыягнастычнай станцыі Сяргей Шчацінка. — Абсталяванне ў нас наўгародскай кампаніі «ГАРО». Тармазны стэнд дазваляе праверыць тармазы любых транспартных сродкаў, у тым ліку і з поўным прывадам.

Сяргей Міхайлавіч запрашае на міні-экскурсію па станцыі. Усюды спецыяльныя разметкі, відэакамеры. «Калі ўзнікаюць нейкія пытанні па абслугоўванні, заўсёды можна прагледзець, якія вузлы або агрэгаты дыягнаставалі», — каментуе начальнік станцыі. А яшчэ пільны відэанагляд — 9 відэакамер фіксуюць усё, што адбываецца на пляцоўцы, — дысцыплінуе саміх работнікаў. Тут кліента не праігнаруюць і дакладна не нахамяць.

На­чаль­нік ды­яг­нас­тыч­най стан­цыі Сяр­гей Шча­цін­ка.

Абсталяванне станцыі дазваляе не толькі зрабіць тэхагляд, тут правераць усё, што можа выклікаць у аўтамабіліста няўпэўненасць, — тармазы, падвеску, дымнасць і CO. Не дзіўна, што некаторыя кліенты накіроўваюцца сюды нават з іншых абласцей. «Якасць і ўвага», — коратка фармулюе сакрэт поспеху Сяргей Шчацінка.

Для поўнага комплексу паслуг на тэрыторыі аўтапарка ёсць таксама сучасны шынамантаж і аўтамыйка. І тут таксама працуюць прафесіяналы. «У нас няма выпадковых людзей, кожны майстар сваёй справы, — запэўнівае галоўны інжынер Мікалай Лапо. — Тое, што кліент застанецца задаволены, гарантуем».

— Працоўны калектыў у нас вывераны, трывалы, — згодны з ім дырэктар аўтапарка Сяргей Гапееў. — Хацеў бы падзякаваць усім работнікам за тое, што яны стараюцца і працуюць на вынік. А яшчэ вялікі дзякуй нашым партнёрам — ААТ «Магілёўхімвалакно», «Магілёўліфтмаш», будаўнічым арганізацыям, якія аддаюць нам перавагу і забяспечваюць працай.

* - на правах рэкламы

Загаловак у газеце: Руль у надзейных руках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».