Вы тут

Магілёўскія міліцыянеры заклалі алею памяці ў гонар сваіх калег


Яна паявілася каля вёскі Гаі, там, дзе ў ліпені 1941-га магілёўскія міліцыянеры разам з курсантамі і выкладчыкамі школ міліцыі з Магілёва, Гродна і Мінска прынялі агонь жалезнай фашысцкай армады на сябе. З 250 байцоў і камандзіраў, якімі камандаваў капітан Канстанцін Уладзіміраў, за 7 дзён жорсткіх баёў засталося толькі 19.


Штогод каля помніка батальёну міліцыі адбываюцца ўрачыстыя мітынгі, але дагэтуль усё яшчэ існуюць стыхійныя пахаванні гэтых герояў. Невядомымі застаюцца і большасць байцоў батальёна. Супрацоўнікамі УУС, ветэранамі службы, курсантамі і выкладчыкамі Магілёўскага інстытута МУС, жыхарамі Магілёва зроблена вялікая карпатлівая работа, каб яшчэ 17 імёнаў вярнуць з нябыту.

— Сёння мы сталі сведкамі гістарычнай падзеі, — звярнуўся да прысутных падчас урачыстай цырымоніі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавальчук. — У ліпені 41-га тут праходзіў адзін з рубяжоў гераічнай абароны Магілёва. Алея памяці — тое нямногае, што мы маглі зрабіць у знак бясконцай удзячнасці байцам батальёна, якія аддалі свае жыцці, абараняючы Радзіму.

У гонар загінуўшых герояў прагучаў трохкратны ружэйны залп, да помнікаў ляглі вянкі і кветкі ад удзячных нашчадкаў. На ўрачыстай цырымоніі былі ўручаны юбілейныя медалі ветэранам міліцыі, сярод якіх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны палкоўнікі ўнутранай службы ў адстаўцы Міхаіл Барысавіч Арахоўскі і Леанід Нічыпаравіч Мароз, а таксама палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Ільіч Ількевіч.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Фота Алены ІГНАТАВАЙ

Загаловак у газеце: 17 імёнаў на мармуры

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.