Вы тут

Як Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавалася да юбілею


Стагоддзе — гэта не толькі вялікае свята, але і добрая нагода звярнуць увагу на гісторыю ведамства. Велізарны пласт інфармацыі знайшоў увасабленне ў выглядзе мастацкага фільма «Сляды на вадзе», які зараз ідзе ў кінатэатрах краіны, дакументальнага цыкла «Гісторыя міліцыі ў асобах» і кнігі «Міліцыя Беларусі: 100 гадоў. Гісторыя і сучаснасць».


Аднак гэта не адзіныя складальнікі значнай працы, праведзенай напярэдадні свята. У сталіцы адчыніў дзверы рэканструяваны музей цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС, а таксама была адкрыта скульптурная група «Мінскі гарадавы», у якой ёсць усе шанцы стаць адным са шчаслівых талісманаў усяго горада.

Перад святам прайшоў і шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч сустрэўся з вышэйшым афіцэрскім складам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, а таксама з сем'ямі супрацоўнікаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. У памяць аб іх у храме мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора прайшло богаслужэнне.

Сёння ў сталіцы мае адбыцца ўрачысты марш на праспекце Незалежнасці. Пасля яго кіраўніцтва МУС правядзе серыю сустрэч з дэлегацыямі праваахоўных органаў замежных дзяржаў. Жаданне асабіста павіншаваць беларускіх калег са знамянальнай датай выказалі прадстаўнікі з Азербайджана, В'етнама, Грузіі, Катара, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана і іншых.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі, таксама пройдуць ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У гонар стагоддзя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.