Вы тут

Стратэгічны савет па правядзенні Года навукі створаны ў Беларусі


У яго склад увайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, навуковых і іншых арганізацый, устаноў адукацыі, вядучыя вучоныя Рэспублікі Беларусь з розных галін навукі. Старшынёй Стратэгічнага савета зацверджаны старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў, намеснікамі старшыні — міністр адукацыі Ігар Карпенка і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.


Савет з'яўляецца кансультацыйна-дарадчым органам. Яго асноўныя задачы будуць сканцэнтраваныя на выпрацоўцы рашэнняў і дзеянняў, скіраваных на павышэнне эфектыўнасці і далейшае развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў краіне, умацаванне ўзаемадзеяння навукі з галінамі эканомікі і сацыяльнай сферай. Савет будзе выпрацоўваць таксама рэкамендацыі на перспектыву — па навукова-тэхналагічным развіцці Рэспублікі Беларусь да 2030 года...

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Аўтарытэтныя дарадчыкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.