Вы тут

Лукашэнка ўпэўнены ў развіцці беларуска-польскіх кантактаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Упэўнены ў перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх кантактаў ва ўсіх сферах, пашырэнні прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў Беларусі і Польшчы», — гаворыцца ў віншаванні.

«Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць і вырашаць усе пытанні шляхам дыялогу на карысць міру, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і дабрабыту ўсяму польскаму народу.

У віншаванні Прэзідэнта Польшчы, якое паступіла ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы, Анджэй Дуда выказаў надзею, што чарговая чвэрць стагоддзя адносін будзе перыядам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі, заснаванага на ўзаемаразуменні і даверы, якое пасадзейнічае дабрабыту грамадзян, умацаванню бяспекі і міру ў Еўропе.

Загаловак у газеце: Беларусь — Польшча: 25 год дыпламатычных адносін

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.