Вы тут

У Альшанах маці і сын трапілі пад колы машыны


На тым жа месцы ў той жа час ...падсцерагала бяда сына і маці ў Альшанах Столінскага раёна. 37-гадовы мужчына трапіў пад колы машыны на вуліцы Школьнай насупраць дома №64.


Жыхар вёскі атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Роўна праз пяць дзён, 27 лютага, на гэтым жа месцы машына збіла 74-гадовую маці пацярпелага. У ДТЗ жанчына атрымала цяжкія траўмы.

Як паведамілі ў абласным упраўленні ДАІ, кіроўца, які наехаў на мужчыну, сем разоў раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а той, што збіў пенсіянерку, — 91 раз.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На тым жа месцы ў той жа час

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.