Вы тут

Сакрэты маладога праграміста


Хутка новы паток выпускнікоў зойме свае першыя працоўныя месцы ў самых розных сферах народнай гаспадаркі. Пакуль жа будучыя маладыя спецыялісты маральна рыхтуюцца да гэтага важнага кроку ў сваім жыцці. Многія хвалююцца: што іх чакае наперадзе? Алена Тарасюк год назад скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «прыкладная матэматыка».


Дзяўчыне яшчэ з дзяцінства вельмі падабалася матэматыка, таму з выбарам вызначылася адразу. Што датычыцца месца будучай вучобы, дык Алену заўсёды прыцягваў Брэст. Ціхі, спакойны, і людзі ў ім бачыліся прыемнымі.

Вучыцца дзяўчыне падабалася, хоць першыя тры гады было няпроста, але потым усё «пайшло». Неяк ва ўніверсітэт прыйшлі некалькі чалавек з адной фірмы і расказалі, хто такія праграмісты і чым яны займаюцца. Пасля гэтай размовы з'явілася жаданне паспрабаваць сябе ў гэтай ролі. Было тое пасля трэцяга курса. Алена прайшла гутарку на курсы, пасля абараніла праект, і яе запрасілі ў лабараторыю працягваць стажыроўку. Далей час пабег яшчэ хутчэй: вучоба і праца, дыплом і дзяржаўныя экзамены — на ўсё знайшліся сілы.

І вось ужо паўтара года нядаўняя выпускніца працуе інжынерам-праграмістам. Сумаваць ёй проста няма калі: камандзіроўкі ў Мінск, загрузка ў самім офісе.

— Распрацоўваем сэрвісы для браніравання гатэляў з вялікай колькасцю ўнутраных бонусаў. Але самае цікавае — гэта сустрэчы і пастаянныя тэлефанаванні з кіраўніцтвам на англійскай мове, слоўнікавы запас якой пастаянна пашыраецца, — кажа Алена. — Графік работы ў мяне гнуткі. Можна працаваць з 9 да 18, але пры гэтым можна прыйсці і ў 10, толькі ўжо працаваць трэба да 19. Часта прыходзіцца затрымлівацца.

У планах дзяўчыны на наступныя год-два — кар'ерны рост. Яна думае вучыцца далей. Ёсць два варыянты: ісці на матэматыка ў магістратуру або атрымліваць другую вышэйшую адукацыю юрыдычнага профілю. Пакуль Алена ў роздумах. У найбліжэйшы час яна хоча здаць экзамен на старшага інжынера-праграміста, але для гэта патрэбны вопыт, які цяпер актыўна назапашваецца. У жыццёвых прыярытэтах і сям'я.

Нягледзячы на загрузку на рабоце, вольнага часу ў Алены дастаткова. Дзяўчына ходзіць у спартзалу, з сябрамі выбіраецца ў кіно і тэатр, і, вядома ж, проста на прагулкі па горадзе. Што датычыцца іншых захапленняў, суразмоўніцы падабаецца вышываць крыжыкам, а цяпер яшчэ і гуляць у настольныя гульні. Таксама любіць складваць пазлы: у калекцыі ёсць некалькі на тысячу элементаў.

— Акрамя таго, хоць я і не настаўнік, але вучу дзяцей. І рада гэтаму. На рабоце ў нас ёсць дзіцячы гурток па праграмаванні, — гаворыць Алена. — Вучымся пісаць гульні і ствараць анімацыю. Зрабіў сам — гуляць дазваляецца!

Таццяна Лауш, студэнтка ІV курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы

Загаловак у газеце: Складаючы лёс, як пазл

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».