Вы тут

Масква адмовілася затрымаць падазраваных у забойстве Кім Чэн Нама


Паўднёвая Карэя прасіла Расію затрымаць чатырох паўночнакарэйцаў, якія падазраюцца ў забойстве ў Куала-Лумпуры Кім Чэн Нама — брата лідара КНДР Кім Чэн Ына, аднак Масква не пайшла на гэты крок з-за адсутнасці дастатковых падстаў. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйская газета «Чунан ільба» са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.


Па звестках выдання, спецслужбы Паўднёвай Карэі, спрабуючы адрэзаць меркаваным злачынцам шлях да ўцёкаў у Пхеньян, звярнуліся да ўлад Расійскай Федэрацыі з просьбай выявіць іх месцазнаходжанне і затрымаць з мэтай праверкі. «Але расійскі бок адхіліў запыт, дазволіўшы ім пакінуць краіну», — сцвярджае газета.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.