Вы тут

Нельга ігнараваць гістарычную праўду


У гэтую нядзелю ў Гайнаўцы (Польшча) адбыўся марш памяці гэтак званых «праклятых салдат», якія ў свой час забілі многіх этнічных беларусаў. Андрэй НАУМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Польшчы, падкрэсліў у каментарыі газеце «Звязда», што такі марш увогуле непрымальны.


— У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь з вялікім шкадаваннем успрыняты навіны аб паўторным правядзенні ў польскім горадзе Гайнаўка праварадыкальнага маршу з мэтай гераізацыі асобных дзеячаў польскага падполля 1940—1950-х гадоў, вядомых як «праклятыя салдаты», — адзначыў парламентарый. — Нельга ігнараваць гістарычную праўду аб тым, што на сумленні некаторых з гэтых дзеячаў — дзясяткі мірных жыхароў Падляшша, якія былі знішчаны толькі таму, што належалі да беларускага этнасу. У прыватнасці, мяркую не лішнім нагадаць, што адзін з такіх «палявых камандзіраў» — Рамуальд Райс па мянушцы Буры — аддаў загад аб знішчэнні 60 беларускіх вёсак, у тым ліку аб спальванні жывымі жыхароў вёскі Заляшаны. Хачу нагадаць, што органамі судовай улады Рэспублікі Польшча дзеянні Р. Райса былі афіцыйна прызнаны генацыдам.

Правядзенне маршу, які ўсхваляе падобных ваенных злачынцаў, у Гайнаўцы — горадзе з беларускай этнічнай большасцю — з'яўляецца, на маю думку, цынічнай правакацыяй, накіраванай на штучнае распальванне варожасці паміж беларусамі і палякамі, нагнятанне напружанасці на нацыянальнай і канфесіянальнай падставе.

Разумеючы, што гэта мерапрыемства праходзіць насуперак меркаванню афіцыйных улад Рэспублікі Польшча, заклікаю польскіх калег-парламентарыяў да катэгарычнага асуджэння падобных правакацый і процідзеяння ім у далейшым.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.