Вы тут

Цэх закрылі пасля праверкі


Кампанія «Рэсттрэйд» зарэгістравана і дзейнічае ў Полацку. А некалькі гадоў таму таварыства з абмежаванай адказнасцю набыло чатыры магазіны і цэх кулінарнай прадукцыі ў Брэсце. Нядаўна аб'екты праверыў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці. У магазінах выяўлены шматлікія парушэнні, накшталт рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі. За дні праверкі з гандлёвага абарачэння выключана прадукцыі на 314 рублёў.


Але найбольш нараканняў у супрацоўнікаў кантрольнага органа выклікаў цэх па вытворчасці кандытарскіх вырабаў, які размешчаны ў супермаркеце «Дыяніс-1» па вуліцы Маскоўскай. Тое, што пры вырабе кандытарскай прадукцыі не захоўваецца тэхналогія ў частцы ахалоджвання вырабаў з крэмам з прычыны адсутнасці халадзільнай камеры, — самае дробнае парушэнне з зафіксаваных. Кантралёры выявілі, напрыклад, што ў работу ішло не свежае, часткова сапсаванае ківі. А пералік выпадкаў антысанітарыі ў памяшканні і пры вытворчым працэсе займае палову старонкі тэксту.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Уладзімір БЕЛАВУСАЎ, дзейнасць кандытарскага цэха забароненая да поўнага выпраўлення ўсіх выяўленых парушэнняў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.