Вы тут

Чалавек і прырода: як утрымаць баланс?


Прырода была і застаецца галоўнай крыніцай для існавання чалавека. На паветра, ваду мы часцей за ўсё і не звяртаем увагі, лічачы гэта абсалютна звыклай з’явай. Хочацца пабольш узяць даброт з багатага на дары лесу, з нетраў, бо там залежы прыродных выкапняў, з рэк і азёр, бо ў іх спакуслівыя рыбныя запасы... Чалавек – спажывец таго, што прырода міласціва аддае яму ва ўладанне. Паляпшаючы свой асабісты дабрабыт, міжвольна так званы гаспадар прыроды парушае дысбаланс з навакольным светам. І таму дыхаецца чамусьці цяжэй, і вада губляе свой крынічны смак, і лес не такі грыбны...

За гэтымі радкамі хаваецца не столькі песімістычны настрой аўтара, колькі жаданне засяродзіць увагу на сучасных праблемах узаемаадносін паміж гаспадарчай дзейнасцю чалавека і навакольным асяроддзем. Менавіта гэтай тэме была прысвечана калегія Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, якая ў лютым гэтага года падвяла вынікі года мінулага. Дакладней, у цэнтры ўвагі галоўнага экалагічнага ведамства краіны як раз і быў дзяржаўны падыход да суіснавання чалавека і прыроды.

У матэрыяле з калегіі, якім пачынаецца лютаўскі нумар часопіса “Родная прырода”, журналісты даюць адказ на многія хвалюючыя пытанні: як у нашай краіне ўтрымліваецца баланс паміж прыродакарыстаннем і экалагічнай бяспекай. Размова ідзе пра экаэкспертызу, “зялёную” энергію, пра тое, што сачыць за чысцінёй прыроды прызываецца навука.

“Родная прырода” адшукала таксама “Чорныя сляды на карце Мінска”. Нядаўна актывісты грамадскай кампаніі “Гарадскі Ляснічы” сумесна са спецыялістамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча, паведамляе часопіс, распрацавалі і прадставілі шырокай грамадскасці новы праект – інтэрактыўную карту. На ёй пазначаны, як зялёныя ўчасткі горада, так і закінутыя тэрыторыі і прамысловыя прадпрыемствы. Карта новага фармату ахапіла пакуль адзін раён сталіцы, але распрацоўшчыкі мяркуюць не толькі правесці карціраванне гарадской расліннасці ў Мінску. Такую ж работу яны плануюць у далейшым правесці і ў іншых гарадах. Дарэчы, далучыцца да гэтага праекта можа любы жадаючы. Якім чынам – падкажа “Родная прырода”. Чытайце часопіс!

У ім вы знойдзеце яшчэ шмат пазнавальнага “Геном чалавека: бясконцыя даныя”, “Чатырохлапыя выратавальнікі”, “Вецер у нябёсах”, “Як прадоўжыць жыццё кветкам” – гэтыя і іншыя матэрыялы інтрыгуюць сваімі назвамі. Яны такія ж захапляльныя па свайму зместу і афармленню.

Алена Стэльмах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».