Вы тут

Як адпудзіць турыста?


Няякасны сэрвіс шкодзіць іміджу краіны.

Аб прыгожых мясцінах Беларусі нямала гавораць і пішуць. Як і пра гасціннасць нашага народа. Але, як той казаў, кропля смуроду псуе гарнец мёду. І кропляй гэтай становіцца турыстычны сэрвіс, узровень якога часам абурае нават суайчыннікаў. «Пра гэта звычайна стараюся не гаварыць, каб не пужаць кліентаў, — кажа Алеся, супрацоўніца адной з мінскіх турфірмаў. — Але за пяць гадоў працы ўжо накіпела. Бо сваю незадаволенасць турысты выліваюць на нас, экскурсаводаў». Па зразумелых прычынах дзяўчына не называе свайго прозвішча. Аднак варта прыслухацца да заўваг прафесіянала, які непасрэдна працуе з турыстамі — беларускімі і замежнымі.


Няма сэрвісу — няма праблемы?

Каб абмяркоўваць праблемы сэрвісу, трэба, каб сэрвіс быў. Але на многіх турыстычных маршрутах ён у зародкавым стане. Найбольш балючае пытанне для экскурсаводаў і іх «падапечных» — грамадскія туалеты. «На самых «раскатаных» напрамках накшталт Дудутак або Нясвіжа праблема сяк-так вырашана, — расказвае Алеся. — На ажыўленых трасах ёсць аўтазапраўкі з прыбіральнямі. А калі кіруецеся, скажам, у бок Браслава, то спыняцца даводзіцца... проста ў лесе. Улетку там камары, кляшчы, а ўзімку — холад. Паўстае пытанне нават не эстэтыкі, а здароўя. Ёсць, праўда, прыбіральня на запраўцы пад Паставамі, але да яе яшчэ дацярпець трэба».

Наяўнасць прыбіральні яшчэ не гарантуе камфорту. Затое каларыту і аўтэнтыкі можна хапнуць цераз край. Бо тэхналагічна туалеты не заўсёды адрозніваюцца ад вясковых «шпакоўняў». «Канструкцыі тыпу «дзірка ў падлозе» сустракаюцца побач з многімі архітэктурнымі славутасцямі, — кажа экскурсавод. — Стаіць прыгажэнны касцёл, а каля яго — «будачка». Да касцёла ў нас прэтэнзій няма: ён не мае прыбытку ад турыстаў. А вось мясцовыя ўлады маглі б і парупіцца пра сэрвіс».

Зрэшты, не будзем надта ганьбіць рэгіёны. Бо культурны шок можа напаткаць турыста і ў сталіцы. «Ёсць у Мінску прыгожы і паважаны рэстаран. Але ў тутэйшай прыбіральні толькі два «пасадачныя» месцы — мужчынскае і жаночае. А мы прывялі туды групу з 40 чалавек, 30 з каторых — жанчыны. Узнікла чарга. Многія пасля наведвання прыбіральні проста страцілі апетыт. Бо ад «водару» вочы рэзала. А своечасова навесці парадак адміністрацыя не парупілася».

«Лыжкі крадуць, кубкі б'юць»

Зрэшты, у Мінску кафэ і рэстаранаў — як дроў у лесе. У невялікіх жа гарадах іх яшчэ трэба пашукаць. «Былі мы з сябрамі ў Дзятлаве, — успамінае Алеся. — Там знайшлі чатыры патрэбныя ўстановы. Адна адчынялася толькі ўвечары, у другой быў рамонт, у трэцяй адзначалі юбілей, у чацвёртай — памінкі... Яшчэ «весялей» мы з'ездзілі ў Крычаў. Там недалёка ад палаца знайшлі два кафэ. І зноў адно зачынена, а ў другім нас не абслужылі, бо ладзілі банкет. Хоць маглі б вылучыць закуток, каб пакарміць галодных турыстаў». Абсурдная атрымліваецца сітуацыя: хочам зарабляць, а калі людзі прыходзяць з грашыма — нос адварочваем. І гэта ў прыватнай установе, нібыта зацікаўленай у любой капейчыне.

Але першае месца ў асабістым антырэйтынгу нашага экскурсавода займае буфет аднаго з вядомых сталічных тэатраў. «Да мастацкага боку няма прэтэнзій — найвышэйшы ўзровень. Але буфет — нешта немагчымае. Прыходзіш на абцасах, у вячэрнім строі (бо тэатр!), а табе падаюць эспрэса ў пластыкавым кубачку, што плавіцца ў руках. І пірожнае на пластыкавай аднаразовай талерцы. А туды ж столькі замежнікаў ходзіць... Сорам і ганьба! Пытаюся ў адміністратара, дзе ж людскі посуд? На што мне адказваюць: «Не даём, бо лыжкі крадуць, а кубкі б'юць!»

А цяпер уявіце сабе падобны пасаж з вуснаў супрацоўнікаў «Камедзі Франсэз» або Карнэгі-хола. Не ўяўляецца, праўда? Чаму ж культурная ўстанова ў беларускай сталіцы дазваляе сабе падобнае стаўленне да наведвальнікаў? Няўжо пара разбітых кубкаў даражэй за імідж краіны? Напэўна, варта кіраўніцтву тэатра браць прыклад з брэсцкага чыгуначнага вакзала. Там чамусьці посуд падаюць нармальны, з фірменным лагатыпам «Беларускай чыгункі». І не баяцца, што паб'ецца.

Ні праехаць, ні прайсці

Госці з былога СССР звычайна ўражаны якасцю і дагледжанасцю нашых трас. «У нас нават на другасных дарогах высякаюць кустоўе паабапал і прыбіраюць узбочыны. Але ж да многіх турыстычных аб'ектаў няма ні нармальных пад'ездаў, ні пляцовак, на якія можна выйсці. Ніколі не забуду падарожжа пад Новалукомль да маляўнічых руін барочнай царквы. Спачатку мы 3 кіламетры трэсліся па жудаснай гравійцы. Пасля метраў 500 ішлі па калена ў гразі, бо ліў дождж. Не кожны турыст пагодзіцца на такое выпрабаванне».

Калі ў рэгіёнах бяда з пад'язнымі шляхамі, то ў вялікіх гарадах — з паркоўкамі для турыстычных аўтобусаў. «На плошчы Свабоды ў Мінску паркоўка закрытая, — кажа Алеся, — на суседняй Кастрычніцкай таксама не надта прыпаркуешся. А высаджваць людзей за тры кіламетры, каб пешшу ісці да ратушы, — што гэта за сэрвіс?» У якасці станоўчага прыкладу супрацоўніца турфірмы адзначае Віцебск, дзе ў цэнтры можна знайсці паркоўку для аўтобуса. А вось не менш прывабны для турыстаў Гродна з гэтым мае праблемы. «У цэнтры горада ёсць адна стаянка — каля сінагогі. А на Савецкай плошчы мы вымушаны ісці на парушэнне і станавіцца пад знакам».

Камфорт турыстаў ці выкананне правілаў дарожнага руху? Такая дылема востра стаіць перад экскурсаводамі. «Выпраўляючыся ў падарожжа аўтобусам, мы збіраем пасажыраў на паркоўцы ў цэнтры Мінска. А калі вяртаемся позна ўначы, многія хочуць выйсці каля метро. Але ПДР не дазваляюць нярэйсавым аўтобусам спыняцца каля станцыі. І кіроўца, ідучы насустрач турыстам, рызыкуе атрымаць вялікі штраф з адзнакай у талоне. У выніку ў кліентаў узнікаюць прэтэнзіі». Праблему, напэўна, можна вырашыць, калі заканадаўча дазволіць спыняцца ў такіх месцах турыстычнаму транспарту. Яго не так багата, каб істотна перашкодзіць дарожнаму руху. А вось тут трэба выходзіць ужо на заканадаўчы ўзровень...

Мы наўмысна не называем антыгерояў нашага артыкула. Але спадзяёмся, што яны пазнаюць сябе. І зразумеюць, нарэшце, што пад ляжачы камень вада не бяжыць. І што за сэрвіс на ўзроўні позняга неаліту захоча плаціць толькі заўзяты экстрэмал. У той жа час трэба разумець: праблема не ў асобных недахопах. Тут патрэбны комплексны падыход. Каб і дарожная інфраструктура, і музеі, і грамадскае харчаванне працавалі як адна сістэма. А для гэтага неабходна не толькі наладзіць работу на месцах, але і перагледзець асобныя нормы і правілы. Але самае галоўнае — пазбавіцца ад млявасці і абыякавасці. Калі, канешне, мы сапраўды хочам зарабляць грошы на турызме, а не проста гаварыць аб гэтым.

Валянцін БОЙКА

boіka@zvіazda.by

Каментары

Дзякуй за цікавы артыкул! Аўтар узняў вельмі актуальную тэму. сама як карэспандэнт не раз уздымала падобныя пытанні, але, на жаль, нашы людзі вельмі абыякава ставяцца да гэтага. Баяцца, што іх звольняць з працы... Магчыма, наша краіна трымаецца менавіта на такіх неабыякавых, як аўтар артыкула :)
"Млявасць i абыякавасць" у нас непобедимы. Достаточно много путешествовала по Беларуси,но нормального сервиса толком и не видала. Если трасса Минск-Брест ещё ничего,то остальные оставляют желать лучшего. Меня зацепило даже не столько комфортабельность,сколько абсолютное безразличие и безинициативность людей. Вместо того,чтоб заинтересовывать и завлекать клиентуру,администраторы,продовцы и пр. лениво пожевывают жвачку с отсутствующим выражением лица и издают нечленораздельные звуки. После такого отношения-возвращаться не хочется. А ведь у нас очень красивая страна и ,при хорошем организационном подходе,можно было бы гребсти деньги лопатой. А не застревать в советскосоюзном сервисе на веки вечные.
Тема, конечно, важная. Самое основное упомянуто. С теми же кафе и ресторанами беда в том, что думают не о гостях, а о собственной выгоде, к сожалению. Ни для туристов нормальных условий есть, ни для самих граждан.
Статья, как говорится, на злобу дня, причем вопросы, освещаемые автором, не теряют своей актуальности уже много-много лет... Был примечательный случай, когда мы с мужем с ответным визитом ждали наших друзей из Литвы. Когда наша семья приезжала в Клайпеду на праздник Моря, нам, конечно, постарались в лучших традициях явить всё своё гостеприимство. О чем говорить, если каждые 20-30 км на трассе от Вильнюса встречались отличные заведения придорожного сервиса! Мы прекрасно осознавали, что нам тоже есть чем гордится, и есть, что показать, ну не могли мы упасть в грязь лицом! Во время одной из вечерних прогулок по нашему прекрасному областному центру возникла чрезвычайная необходимость, и мы решили зайти в туалет одного знаменитого, очень любимого и посещаемого ресторана. Я была абсолютно уверена, что ввиду отсутствия общественных уборных в радиусе одного километра, нас туда пустят, ведь было соответствующее решение городских властей. Моему разочарованию и стыду не было предела! Оказывается, самая главная на входе в ресторан - это некая "баба Маня", которая грудью заслонила все подходы к вожделенным кабинкам! "Ходят тут всякие, убирай тут за вами!.." И тут моя подруга Лайма робко предлагает дать 10 (!) евро... Это просто катастрофа, стыдоба!!! Конечно, мы никому ничего не заплатили, но неприятный осадок остался... Этот казус имел место быть лет семь назад. За прошедшее время мало, что изменилось... И уж если открываются границы, отменяются визы, может действительно пора уж научится думать и поступать по-другому?
Очень хорошо и правильно написано в артикуле.Поддерживаю автора.Туристический сервис в нашей стране оставляет желать лучшего... Да что там туристический... У нас во всём,мне кажется,так - каждый пытается получить выгоду,не прилагая усилий.Но так не бывает ведь.Человек платит деньги и значит хочет получить максимум сервиса за свои деньги,но на деле всё иначе. И это очень печально,на самом деле.Не дорос,видимо,ещё наш народ до европейского сервиса.
Очень актуальная тема затронута в данном артикуле.И,как бы печально это ни звучало,нашей стране до европейского сервиса ещё далеко... Не дорос наш народ.
кофе в пластик наливают сполшь и рядом и даже не врубаются, когда им пытаешься объяснить, что это яд! неужели трудно бумажные стаканчики закпить?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.