Вы тут

Доля нарказлачынстваў - 6.8%


Міністэрства ўнутраных спраў пакуль не плануе змякчаць пакаранне для тых, хто быў затрыманы ўпершыню і з невялікімі дозамі наркотыкаў падчас сумеснага ўжывання.


Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя САЛАДОЎНІКАВА, наяўныя на сёння магчымасці эфектыўна ўплываюць на сітуацыю. Доля нарказлачынстваў у агульнай колькасці крымінальных злачынстваў працягвала летась зніжацца — з 7,4 у 2015 годзе да 6,8 працэнтаў. Выяўлена звыш 6,3 тысячы злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, — на 12 працэнтаў менш, чым у 2015-м. Устаноўлена звыш 4,6 тысячы асоб, якія здзейснілі нарказлачынствы.

Эфектыўнасць праведзенай прафілактычнай работы сярод моладзі пацвярджаецца значным, на 50 працэнтаў, зніжэннем завершаных расследаваннем злачынстваў, учыненых непаўналетнімі або з іх удзелам, — з 536 у 2015 годзе да 269 у 2016-м. Аб станоўчых тэндэнцыях кажа і мінулагодняя статыстыка па колькасці злачынстваў, учыненых у стане наркатычнага ап'янення. Іх стала менш на 11 працэнтаў. З 80 да 30 працэнтаў скарацілася ўдзельная вага сінтэтычных псіхатропных рэчываў, якія найбольш разбуральна ўздзейнічаюць на арганізм. З-за атручэння наркотыкамі спажыўцы траплялі ў бальніцу амаль на 30 працэнтаў радзей. Колькасць шпіталізаваных з перадазіроўкамі непаўналетніх таксама знізілася на трэць.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?