Вы тут

ДАІ шукае відавочцаў аварыі ў Магілёве


У Магілёве ДАІ шукае відавочцаў аварыі на праспекце Шмідта, дзе легкавы аўтамабіль «Опель» сутыкнуўся на сустрэчнай паласе з маршруткай, а потым урэзаўся яшчэ ў адзін «Опель».


Ад удару маршрутнае таксі выехала на тратуар і перакулілася. 37-гадовы кіроўца і некалькі яго пасажыраў атрымалі траўмы. На шчасце, ніхто не загінуў.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, віноўнік ДТЗ з маршруткай, па папярэдніх даных, быў цвярозы. Па яго словах, яго падрэзалі, і ён вымушаны быў выехаць на сустрэчную паласу.

Працягваюцца таксама пошукі сведак яшчэ адной дарожнай непрыемнасці ў Магілёве, якая адбылася 14 лютага ў салоне пасажырскага аўтобуса. Машына рэзка затармазіла на перакрыжаванні вуліц Першамайскай і Мігая, што прывяло да падзення аднаго з пасажыраў. Вас гатовы выслухаць па тэлефонах ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама 48-44-44, 46-44-44, якія працуюць кругласутачна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Небяспечныя паездкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».