Вы тут

Як зрабіць губы прывабнымі ў любую непагадзь?


Зімой нашы вусны трэскаюцца, абветрываюцца, лушчацца...

Для ўвільгатнення, сілкавання і аховы вуснаў цудоўна падыходзяць дамашнія рэцэпты на аснове мёду, тварагу, алею, бананаў, морквы, яблыкаў і авакада, а таксама маскі для сухой і адчувальнай скуры твару, у складзе якіх няма актыўных адлушчвальных кампанентаў.


* Свежы мёд змяшайце са сланечнікавым або аліўкавым алеем (у роўных частках) і змазвайце вусны за паўгадзіны да сну. Не змывайце! Маска цудоўна аднаўляе адчувальную скуру.

* Змяшайце тлусты тварог з невялікай колькасцю вяршкоў, нанясіце на вусны і пакіньце на 10 хвілін пад цёплым вільготным кампрэсам з марлі або тонкай тканіны. Выдатна разгладжвае маршчыны і надае вуснам свежасць.

* Пры перасыханні і лёгкім лушчэнні вуснаў рабіце маску з тварагу і маркоўнага соку (па 1 ч. л.).

* Загаіць дробныя трэшчынкі дапаможа дзёрты зялёны яблык з 1 ч. л.
сметанковага масла. Намажце вусны тоўстым слоем, праз 15—30 хвілін здыміце маску ватным тампонам і нанясіце крэм з вітамінамі А і Е.

* Калі вуснам патрэбна «хуткая дапамога»: змяшайце па 1 ч. л. агурочнага і маркоўнага соку, па 0,5 ч. л. мёду, вельмі тлустай смятаны і аліўкавага алею. Нанясіце тоўстым слоем на 15—20 хвілін, змыйце цёплай вадой і змажце вусны касторавым алеем.

Асцерагайцеся стойкай памады

Калі карыстацца такой памадай штодзень, ёсць рызыка моцна высушыць вусны.

Увогуле, перад нанясеннем любой памады змажце вусны засцерагальным або пажыўным крэмам, і яна не будзе скочвацца. Цяпер прамакніце нафарбаваныя вусны сурвэткай, злёгку іх прыпудрыце і зноў нафарбуйце. Вашы губкі будуць прывабнымі.

Дэталі

Падчас выбару касметыкі для вуснаў звяртайце ўвагу на яе кампаненты:

Алей шы (карытэ) выдатна змякчае і сілкуе, засцерагае ад страты вільгаці, а какава-масла сілкуе і танізуе.

Экстракт або сок алоэ ўвільгатняе, аказвае супрацьзапаленчае дзеянне, экстракт або алей абляпіхі загойвае.

Гіялуронавая кіслата перашкаджае страце вільгаці.

Вітамін А дзейнічае як антыаксідант, вітамін С садзейнічае выпрацоўцы калагену, які адказвае за пругкасць і падцягнутасць скуры, а вітамін Е дапамагае рэгенерацыі клетак.

Пептыды ўзмацняюць дзеянне калагену і гіялуронавай кіслаты, павышаюць эластычнасць скуры і ўвільгатняюць.

Калаген узмацняе сінтэз уласнага калагену і запавольвае старэнне вуснаў.

Загаловак у газеце: Губкі банцікам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».