Вы тут

Баскетбалісткі зборнай Беларусі працягваюць трэніровачны збор


Заняткі каманды будуць доўжыцца да 28 лютага. У трэнерскі штаб акрамя галоўнага настаўніка Наталлі Трафімавай і яе памочніка Аляксея Пынцікава ў гэтым сезоне ўваходзіць вядомы ў мінулым беларускі біятланіст Вадзім Сашурын, які адказвае за агульнафізічную падрыхтоўку спартсменак.


— Пакуль я задаволеная той рабочай атмасферай, якая склалася ў калектыве. Усе дзяўчаты працуюць з поўнай самааддачай, і гэта не можа не радаваць. Трэнерскі штаб, у сваю чаргу, стараецца разнастаіць трэніровачны працэс, зрабіць яго максімальна насычаным і цікавым. Робім акцэнт на тым, каб звыклая манатонная і цяжкая агульная фізічная падрыхтоўка праходзіла не толькі інтэнсіўна, але і ўключала ў сябе шмат новых развіваючых практыкаванняў. Такія зборы, перш за ўсё, добрая магчымасць для маладых гульцоў вывучыць свой арганізм як мага лепш, зразумець, над чым працаваць і да чаго імкнуцца, — пракаментавала Наталля Трафімава.

Нагадаем, што сёлета нашы баскетбалісткі будуць выступаць на чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе з 16 па 25 чэрвеня ў Чэхіі. На першым этапе спаборніцтваў беларускі згуляюць у групе В разам з камандамі Італіі, Славакіі і Турцыі.

У трэніровачным лагеры ў Раўбічах знаходзіцца 14 спартсменак: Кацярына Рыбалка, Аляксандра Шаўчэнка, Анастасія Сушчык, Ганна Лапо, Яўгенія Сцяпанава, Вікторыя Гаспер (усе — «Цмокі-Мінск»); Марыя Адашчык, Ганна Брыч, Юлія Рыцікава (усе — «Гарызонт», Мінск); Святлана Кудрашова, Наталля Дашкевіч, Арына Масько, Алёна Голубева (усе — «Алімпія», Гродна); Наталля Гарбачова («Вікторыя», Гродна).

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Задаць добры тэмп

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».