Вы тут

Сёння ў Раўбічах праходзіць этап Кубка свету па фрыстайле


Яшчэ да старту спаборніцтваў было абвешчана, што турнір пройдзе пры любым надвор'і. Бок, які прымае спаборніцтвы, падрыхтаваў трасу належным чынам, гэта пацвердзілі спецыялісты. Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту Райнхард Крампфл заявіў, што ніякіх нараканняў няма ні ад арганізацыйнага камітэта ні ад трэнераў замежных зборных.


У гэтым годзе ў Раўбічах сабраўся як ніколі моцны склад фрыстайлістаў, у спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены з 12 краін: Аўстраліі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Швейцарыі і Японіі.

— На жаль, хутчэй за ўсё, у спаборніцтвах не зможа прыняць удзел Антон Кушнір, — заявіў напярэдадні галоўны трэнер нашай зборнай Мікалай Казека. — Ён цяпер праходзіць медыцынскае паглыбленае абследаванне. Усё ж такі два гады перапынку адбіліся на яго стане падчас выступленняў у гэтым сезоне. Таму прынялі рашэнне даць Антону магчымасць абследавацца, мне здаецца, гэта правільна. Самае галоўнае цяпер, што Антон вярнуўся да актыўных выступленняў.

Беларусь на этапе Кубка свету прадстаўляюць: Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, Дзмітрый Мазуркевіч, Павел Дзік, Ілья Гарэлік, Аляксандра Раманоўская, Ганна Рослік і Вера Ляшкевіч. Таксама ў «Раўбічах» выступяць лідары сусветнай лыжнай акрабатыкі, сярод якіх амерыканцы Эшлі Колдуэл, Кілія МакКінан, Мак Боханан і Алекс Боўэн, канадзец Трэвіс Герыц, прадстаўнікі Кітая Ці Гуангпу, Ксю Ментаа, Ліу Жанкін.

Нагадаем, што па суме пяці этапаў Кубка свету сезона — 16/17 у лыжнай акрабатыцы тры беларускія фрыстайлісты ўваходзяць у дзясятку найлепшых. Антон Кушнір, дзякуючы тром перамогам, размяшчаецца на другім месцы, на чацвёртай пазіцыі знаходзіцца Максім Гусцік, шосты радок за Станіславам Гладчанкам.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На схіле будзе снег!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.